From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Рыгоравіч Стаханаў (руск.: Алексей Григорьевич Стаханов, 3 студзеня 1906 — 5 лістапада 1977) — савецкі шахцёр, Герой Сацыялістычнай Працы (1970), член Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (1936), заснавальнік Стаханаўскага руху.
Аляксей Рыгоравіч Стаханаў | |
---|---|
руск.: Алексей Григорьевич Стаханов | |
Род дзейнасці | палітык, гарняк, савецкая наменклетура |
Дата нараджэння | 3 студзеня 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1977 (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў Арлоўскай губерні. Працоўную дзейнасць пачаў у 1917 годзе пастухом. У 1927 годзе прыехаў на Данбас у горад Кадзііўка, дзе працаваў на шахце «Цэнтральная-Ірміна». У 1935 годзе яму было даручана ўстанавіць рэкорд здабычы вугалю і створаны для гэтага адпаведныя ўмовы. У ноч на 31 жніўня за 6-гадзінную змену ён насек адбойным малатком 104 тоны вугалю, выканаўшы 14,5 нормаў. У гэтым яму дапамагала група крапільшчыкаў. Член ВКП(б) з 1936 года.
З 1937 года вучыўся ў Прамысловай акадэміі. Пасля заканчэння Прамысловай акадэміі на кіруючай рабоце ў прамысловасці: начальнік шахты ў Карагандзе, старшы інжынер і начальнік аддзела Міністэрства вугальнай прамысловасці СССР. З 1957 года зноў на Данбасе: намеснік кіраўніка вугальнага трэста, памочнік галоўнага інжынера шахты. З 1974 года на пенсіі.
Памёр у псіхіятрычным шпіталі горада Тарэз у 71-гадовым узросце.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.