From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Рыгоравіч Папугаеў (1924—1943) — савецкі вайсковец. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944 г., пасмяротна). Гвардыі малодшы сяржант.
Аляксей Рыгоравіч Папугаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 кастрычніка 1943 (19 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў |
артылерыя(1941—1943) стралковыя войскі (1943) |
Гады службы | 1941—1943 |
Званне |
|
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Аляксей Рыгоравіч Папугаеў нарадзіўся 15 студзеня 1924 года ў сяле Рассыпное цяпер Троіцкага раёна Луганскай вобласці Украіны ў сялянскай сям’і. Рускі. Скончыў 9 класаў школы. У кастрычніку 1941 года Лазова-Аляксандраўскім раённым ваенкаматам Варашылаўградскай вобласці А. Г. Папугаеў быў прызваны ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Скончыў школу малодшых камандзіраў, асвоіў воінскую спецыяльнасць мінамётчыка.
У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў з 16 студзеня 1942 года на Заходнім фронце на пасадзе камандзіра разліку 82-міліметровага мінамёта 32-га гвардзейскага стралковага палка 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі 49-й арміі. Баявое хрышчэнне прыняў на рацэ Угрэ, удзельнічаў у баях за пасёлак Сабельнікава. З 20 студзеня 1942 года 12-я гвардзейская стралковая дывізія была перакінутая пад Сухінічы, дзе вяла баі ў складзе 10-й і 16-й (з канца сакавіка 1942 года) армій Заходняга фронту. Да вясны 1943 года Аляксей Рыгоравіч удзельнічаў у наступальных і абарончых баях у Калужскай вобласці на жыздрынскім кірунку.
У канцы сакавіка 1943 года 12-я гвардзейская стралковая дывізія была перададзена ў склад 61-й арміі толькі што сфармаванага Бранскага фронту і заняла абарону на поўдзень ад Бялева. З 12 ліпеня 1942 года гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў удзельнічаў у Арлоўскай аперацыі Курскай бітвы. Пры прарыве варожай абароны на болхаўскім напрамку ў раёне вёсак Пальчыкавая і Хамякова і ў наступных баях за вызваленне Арлоўскай вобласці ён дзейнічаў смела і рашуча. Ведучы ўраганны агонь з свайго мінамёта, ён спрыяў адбіцці некалькіх контратак праціўніка, знішчыўшы да 50 салдат і афіцэраў вермахта. У ходзе наступлення А. Р. Папугаяў знаходзіўся на адкрытай пазіцыі ў баявых парадках пяхоты пад бесперапынным агнём праціўніка, але ні разу не пакінуў свайго месца каля мінамёта.
15 жніўня 1943 года 61-я армія была выведзена ў рэзерв Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і 7 верасня 1943 года была перададзена Цэнтральнаму фронту. За гэты час гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў, які стаў ужо адным з ветэранаў 32-га гвардзейскага стралковага палка, на камсамольскім сходзе быў абраны камсамольскім арганізатарам аднаго з стралковых батальёнаў. У ходзе Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі камсорг Папугаяў заўсёды знаходзіўся ў першых шэрагах надыходзячага батальёна, натхняючы яго байцоў асабістым прыкладам. Аляксей Рыгоравіч удзельнічаў у фарсіраванні Дзясны, вызваленні вёскі Любеч. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро.
У ноч з 28 на 29 верасня 1943 года гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаеў на падручнымм сродку адным з першых у падраздзяленні пераадолеў водны рубеж ля вёскі Глушэц Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Пры захопе плацдарма гранатай падавіў нямецкі ДЗОТ. У жорсткай рукапашнай сутычцы, умела дзеючы штыком і прыкладам, знішчыў звыш 35 варожых салдат і афіцэраў. У далейшым удзельнічаў у адбіцці шматлікіх контратак праціўніка на захопленым плацдарме.
2 кастрычніка 1943 года, выконваючы заданне камандавання па выведцы пярэдняга краю нямецкай абароны і выяўленні варожых агнявых кропак, гвардыі малодшы сяржант А. Р. Папугаяў загінуў. Званне Героя Савецкага Саюза яму было прысвоена указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года пасмяротна[1]. Першапачаткова быў пахаваны ў брацкай магіле на правым беразе Дняпра ў палутара кіламетрах ад вёскі Уласенкі.
У 1949 годзе яго астанкі былі перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Малажын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.