From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Аляксеевіч Гатцук (14 снежня (2 снежня паводле старога стылю) 1832, Адэса — 4 лістапада (23 кастрычніка паводле старога стылю) 1891, Масква) — расійскі і ўкраінскі археолаг і публіцыст.
Аляксей Гатцук | |
---|---|
Олексій Олексійович Гатцук | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 2 (14) снежня 1832[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка (4 лістапада) 1891[1] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Q112910562? |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | археолаг і публіцыст |
Жанр | публіцыстыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з маларасійскага дваранскага роду Гатцукоў Чарнігаўскай губерні. Вучыўся ў Маскве: у 1-й і 4-й гімназіях, на філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта. Скончыў універсітэцкі курс са званнем сапраўднага студэнта ў 1857, а затым вытрымаў выпрабаванне на ступень кандыдата. У 1859 атрымаў пасаду ад’юнкта па кафедры расійскай славеснасці ў Рышельеўскім ліцэі ў Адэсе. Тады ж ён выявіў сябе як публіцыст артыкуламі ў газетах «Одесский вестник» і «Московские Ведомости».
У 1861 пераехаў у Маскву. У 1862 надрукаваў у часопісе «Основа» развагі пра некаторыя ўкраінскія кнігі. Ад 1866 выдаваў у Маскве «Крестный Календарь», а ад 1875 дадатак да яго «Газета Гатцука» (першая расійская ілюстраваная газета).
Быў сябрам-заснавальнікам Маскоўскага археалагічнага таварыства, даследаваў курганы Маскоўскай губерні. Гатцук меркаваў, што рака Масква служыла рэзкай археалагічнай мяжой. Паказваў, што да поўдня ад ракі жылі роднасныя, хоць і розначасовыя, фіна-ўгорскія плямёны, а да поўначы, па яго меркаванні, былі сляды славянскага племені. Як член Археалагічнага таварыства, настойваў на сістэматычным назіранні за землянымі працамі ў старажытных гарадах.
Пахаваны ў Данскім манастыры Масквы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.