![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d7/Alexey_Mordashov%252C_2018.jpg/640px-Alexey_Mordashov%252C_2018.jpg&w=640&q=50)
Аляксей Аляксандравіч Мардашоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Аляксандравіч Мардашоў (руск.: Алексе́й Алекса́ндрович Мордашо́в; нар. 26 верасня 1965, Чарапавец, Валагодская вобласць) — расійскі прадпрымальнік, мільярдэр. Уладальнік 77 % акцый, старшыня савета дырэктараў, генеральны дырэктар (2006—2014) ПАТ «Северсталь», генеральны дырэктар ЗАТ «Севергруп», старшыня Савета дырэктараў ПАТ «Сілавыя машыны», член Савета дырэктараў Nord Gold N.V. і старшыня Савета дырэктараў ЗАТ «Свеза». Уладальнік 32 % нямецкай турыстычнай кампаніі TUI Group.
Аляксей Аляксандравіч Мардашоў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння: | 26 верасня 1965(1965-09-26)[1] (58 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | |
Адукацыя | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
У 2004 годзе фатаграфія Мардашова з’явілася на вокладцы першага нумара расійскага Forbes. Заснавальнік рускай рэдакцыі часопіса Пол Хлебнікаў назваў яго адным з найбольш вядомых і цытаваных расійскіх бізнесменаў у Расіі і за мяжой.
У лютым 2021 года з-за росту кошту акцый «Северсталі» багацце Мардашова дасягнула 30 млрд долараў ЗША і ён стаў самым багатым чалавекам у Расіі.