беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксей Залескі (нар. 7 кастрычніка 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Поўнае імя | Аляксей Іванавіч Залескі | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
7 кастрычніка 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 179 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда-БелАЗ | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 13 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Старэйшы брат Аляксея, Андрэй, таксама з’яўляецца футбалістам.
З 2010 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У сезоне 2011 ужо дэбютаваў у асноўнай камандзе, калі ў двух апошніх турах выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў. У 2012 годзе, аднак, ужо гуляў толькі за дубль.
У сакавіку 2013 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Бяроза-2010»[3]. За два гады здолеў замацавацца ў цэнтры абароны бярозаўчан.
У лютым і сакавіку 2015 года быў на праглядзе ў «Граніце» і «Слуцку», але не падышоў ніводнаму з клубаў[4][5]. У сакавіку 2015 года зноў трэніраваўся з «Бярозай-2010», аднак у красавіку ўсё ж перайшоў у «Слуцк» на правах арэнды[6]. Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Слуцка» 3 мая 2015 года, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Граніта» (1:2). Неўзабаве здолеў замацавацца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7].
У лютым 2016 года «Слуцк» дамовіўся з «Дынама» аб падаўжэнні арэнды на сезон 2016[8]. У сезоне 2016 ужо быў асноўным цэнтральным абаронцам каманды. У снежні 2016 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[9].
У студзені 2017 года, пакінуўшы сталічны клуб, перайшоў у «Віцебск»[10]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, гуляў на пазіцыях цэнтральнага і левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Промню»[11], дзе стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[12] і далучыўся да «Промня» на трывалай аснове. У сакавіку 2019 года «Прамень» пераехаў у Магілёў у аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», Аляксей трапіў у склад аб’яднанай каманды. Быў асноўным абаронцам магілёўскага клуба, з 5 галамі стаў другім бамбардзірам каманды, аднак па выніках сезона 2019 «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.
У студзені 2020 года перайшоў у «Мінск»[13], дзе стаў іграком стартавага складу. Па заканчэнні кантракта ў студзені 2021 года пакінуў «Мінск»[14]. Пазней далучыўся да казахстанскага «Каспія» і ў сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка клуба[15]. Спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[16]. Рэгулярна выхадзіў у стартавым складзе каманды. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў Жодзіна[17] і неўзабаве зноў стаў іграком «Каспія»[18]. Пакінуў казахстанскі клуб у ліпені 2023 года[19] і хутка вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[20]. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам да канца сезона 2024[21].
Выступаў за юнацкія зборныя розных узростаў. У 2013—2016 гадах — ігрок моладзевай зборнай Беларусі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | дубль | Дынама | 3 | 0 | |
2011 | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2012 | дубль | Дынама | ? | 5 | |
2013 | Д2 | Бяроза-2010 | 20 | 0 | |
2014 | Д2 | Бяроза-2010 | 24 | 0 | |
2015 | Д1 | Слуцк | 17 | 0 | |
2016 | Д1 | Слуцк | 24 | 1 | |
2017 | Д1 | Віцебск | 21 | 0 | |
2018 (1) | Д1 | Віцебск | 13 | 0 | |
2018 (2) | Д1 | Прамень | 13 | 0 | |
2019 | Д1 | Дняпро | 26 | 5 | |
2020 | Д1 | Мінск | 25 | 0 | |
2021 | Д1 | Каспій | 22 | 4 | |
2022 | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 27 | 1 | |
2023 (1) | Д1 | Каспій | 9 | 2 | |
2023 (2) | Д1 | Тарпеда-БелАЗ | 12 | 0 | |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.