(пам. 1511) кашталян віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі (каля 1440 — 1511) — крайчы літоўскі да 1488, падчашы і намеснік гарадзенскі з 1488 г., кашталян віленскі з 1493 г., адначасова староста берасцейскі з 1506 г.
Аляксандр Юр'евіч Гальшанскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Кезгайлавіч | ||||||
Пераемнік | Канстанцін Іванавіч Астрожскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Юр’евіч Гальшанскі-Дубровіцкі | ||||||
Пераемнік | Юрый Іванавіч Гальшанскі | ||||||
Нараджэнне |
1440 |
||||||
Смерць | 1511 | ||||||
Род | Гальшанскія | ||||||
Бацька | Юрый Сямёнавіч Гальшанскі | ||||||
Маці | Настасся Збаражская | ||||||
Жонка | Соф'я з Судзімонтаў | ||||||
Дзеці | Януш , Павел, Юрий, Ганна, Ядвіга, Аляксандра і Барбара |
З роду Гальшанскіх, сын Юрыя Гальшанскага. Верагодна, перайшоў з праваслаўя, якое раней вызнавалі ўсе Гальшанскія, у каталіцтва. Шлюб з Соф'яй, дачкой віленскага ваяводы Алехны Судзімонтавіча, прынёс яму частку вялізнай спадчыны цесця: Воўпу ў Гарадзенскім, Хожава ў Ашмянскім, Сутокі, Заазер'е і частку Харэцкай воласці (з Докшыцамі) ў Менскім павеце. Валодаў таксама Свіранамі і Шашоламі , Лебедзевам (дзе ў 1476 фундаваў касцёл), Далькевічамі і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце.
Меў сыноў: Януша, Юрыя і Паўла, а таксама 4 дачок, з якіх Ядвіга (жонка Я. Л. Храбтовіча) і Аляксандра (жонка Мікалая Паца) унеслі частку судзімонтаўскай спадчыны ў роды сваіх мужоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.