украінскі палітычны дзеяч, старшыня партыі «Слуга народа» From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксáндр Сяргéевіч Карніéнка (укр.: Олександр Сергійович Корнієнко; нар. 12 мая 1984, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі палітычны дзеяч. Кіраўнік партыі «Слуга народа» з 3 жніўня 2019 года. Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны з 19 кастрычніка 2021 года.
Аляксандр Сяргеевіч Карніенка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Олександр Сергійович Корнієнко | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Уладзімір Зяленскі | ||||||
Папярэднік | Руслан Стэфанчук | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Разумкоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
12 мая 1984 (40 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | укр.: Олександр Сергійович Корнієнко | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць |
палітык
, бізнес-трэнер, кансультант па развіцці, грамадскі дзеяч |
||||||
Сайт | korniyenko.in.ua | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіраўнік перадвыбарчага штабу партыі «Слуга народа», № 7 у спісе партыі.
Нарадзіўся ў Кіеве 12 мая 1984 года. У 2001—2007 гадах навучаўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, дзе атрымаў кваліфікацыю магістра хімічнай тэхналогіі і інжынерыі. З 2008 па 2010 год праходзіў навучанне ў Вісбадэнскай акадэміі псіхатэрапіі (Германія) і ва ўкраінскім інстытуце пазітыўнай псіхатэрапіі, дзе атрымаў кваліфікацыю базавага кансультанта па пазітыўнай псіхатэрапіі. З 2015 па 2019 год вывучаў псіхалогію ў праекце нефармальнай адукацыі «Экзістэнцыйны коўчынг» (на курсе Юрыя Краўчанкі). Жанаты. Разам з жонкай выхоўваюць дачку.
У 2001—2003 гг. — журналіст часопіса «Малако», сайта music.com.ua.
У 2003—2004 гг. — рэдактар Усеўкраінскай маладзёжнай газеты «Маладая гвардыя».
У 2004—2006 гг. — заснавальнік і выдавец незалежнай студэнцкай газеты «Студэнтка».
У 2005—2008 і 2011—2013 гг. быў канцэртным дырэктарам і менеджарам украінскага рок-гурта «Крихітка» (у мінулым «Крихітка Цахес»).
У 2006—2008 гг. — выканаўчы прадзюсар творчага аб’яднання «Апошняя барыкада», у межах якога арганізаваў шэраг художніх акцый і фестываляў, у прыватнасці, Дзень Незалежнасці з Махно.
Сузаснавальнік маладзёжнай арганізацыі «СІМ — Саюз ініцыятыўнай моладзі», якая займалася нефармальнай адукацыяй і крэатыўнай арганізацыяй вольнага часу моладзі (2005—2010 гг.).
З 2008 па 2010 гг. працаваў сацыяльным трэнерам. Правёў больш за 100 асветных мерапрыемстваў для моладзі і студэнтаў.
У 2010—2019 гг. — бізнес-трэнер, кансультант па развіцці. Працаваў з сусветна вядомымі міжнароднымі і ўкраінскімі кампаніямі. Збудаваў паспяховы бізнес у сферы навучання і развіцця каманд. Пачаў новы напрамак у сферы навучання персанала — бізнес-гульні.
З 2015 г. — старшыня наглядовай рады ГА «Біржа маладзёжных праектаў».
У 2016—2018 гг. дапамагаў праекту GoCamp by GoGlobal, займаўся арганізацыяй прыезду ва Украіну 1000+ замежных валанцёраў для ўдзелу ў прышкольных моўных лагерах.
У красавіку 2019 года прыяняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры бізнес-трэнера і выхадзе з бізнесу.
У 2004—2005 гг. — актыўны ўдзельнік студэнцкага пратэстнага руху падчас Аранжавай рэвалюцыі.
З 2006 года — палітычнае кансультаванне на выбарчых кампаніях. Працаваў з рознымі сіламі і кандыдатамі. Пасля падзей рэвалюцыі годнасці — толькі з новымі сіламі і кандыдатамі. У 2015 годзе працаваў у штабе кандыдата на пасаду гарадскога галавы Мікалаева ад партыі «Самадапамога» Аляксандра Сянкевіча.
З лістапада 2018 года — у камандзе Уладзіміра Зяленскага. Каардынаваў валанцёрскі праект «ЗеКаманда», які набраў рэкордную колькасць наглядальнікаў-валанцёраў. Таксама арганізоўваў працу па напаўненні выбарчых камісій — праект «Дзень выбараў».
2 красавіка 2019 года прыняў рашэнне пайсці ў палітыку разам з Уладзімірам Зяленским і «ЗеКамандай».
З мая 2019 года — кіраўнік перадвыбарчага штабу партыі «Слуга народа», кандыдат у народныя дэпутаты Украіны ад партыі «Слуга народа».
З 3 жніўня 2019 года — старшыня партыі «Слуга народа» з-за таго, што Дзмітрый Разумкоў з 29 жніўня стаў старшынёй Вярхоўнай Рады, а Давід Арахамія стаў кіраўніком фракцыі.
На мясцовых выбарах 2020 года ўзначальваў тэхналагічны штаб партыі «Слуга народа»[1], займаўся пошукам і каардынацыяй паліттэхнолагаў.
7 снежня 2020 года ўключаны ў спіс украінскіх фізічных асоб, супраць якіх расійскім урадам уведзеныя санкцыі[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.