From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Пятровіч Баркашоў (руск.: Александр Петрович Баркашов; 6 кастрычніка 1953, Масква) — расійскі палітык, лідар руху «Рускае нацыянальнае адзінства» і шэрагу іншых.
Аляксандр Пятровіч Баркашоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1953 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Сапраўдна-праваслаўная царква Рафаіла[d] і Руская праваслаўная стараабрадская царква |
Партыя |
|
Род дзейнасці | палітык |
barkashov.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 1985 года працаваў электраслесарам. У 1985 годзе ўступіў у таварыства «Памяць», дзе хутка заняў пасаду кіраўніка аддзела фізічнай аховы і наместніка лідара «Памяці» Д. Васільева. У кастрычніку 1990 з групай саратнікаў выйшаў з «Памяці» і заснаваў рух «Рускае нацыянальнае адзінства» (рус. Русское национальное единство, РНЕ). Арганізацыя хутка пашыралася і павялічвала колькасць. У кастрычніку 1993 года ўзброеныя атрады РНЕ прымалі актыўны ўдзел ў сутыкненнях у Маскве, страціў загінуўшымі 2 чалавек.
З гэтай прычыны Баркашоў быў аб’яўлены у вышук і скрываўся ў Мінску. У снежні 1994 года вярнуюся ў Расію, дзе выніку замаха быў паранены куляў у нагу і арыштаваны. У пачатку 1995 года вызвалены па амністыі. Пасля вызвалення працягнуў працу на пасадзе кіраўніка РНЕ, якое ў гэты перыяд дасягнула піка дзейнасці. Беспаспяхова спрабаваў удзелінічаць у парламентскіх выбарах 1999 года, узначаліўшы выбарны блок «Спас».
Пасля адмены рэгістрацыі «Спасу», зрыву II З’езда РНЕ, а таксама прыпынення выхаду партыйнай газеты «Русский порядок» у кіраўніцве РНЕ з’явілася моцная апазіцыя да Баркашова, якая ў другой палове 2000 года абвясціла аб смяшчэнні яго з пасады Старшыні цэнтральнага савету РНЕ. Баркашоў у сваю чаргу аб’явіў аб выключэнні з партыі ўсіх «мяцежнікаў», аб стварэнні арганізацыі «Гвардыя Баркашова» і запатрабаваў прынесення прысягі яму асабіста. У выніку РНЕ распалася на 2 адносна буйныя арганізація (кожная з якіх захавала назву РНЕ) і шэраг больш мелкіх).
2000-я гады суправаджаліся зніжэннем уплыву і памеру арганізацый, якая ў цяперашні час амаль перапыніла свае існаванне, за выключэннем шэрагу рэгіянальных аддзяленняў (Казанскае, Белгародскае, Беларускае, Уладзімірскае і г.д.).
У снежні 2006 года было аб’яўлена аб стварэнні новай арганізацыі «Аляксандр Баркашоў».
У жніўні 2007 года Баркашоў был асуджаны на два гады умоўна па абвінавачванні ў нападзе на міліцыянера.
Падчас расійска-ўкраінскай вайны Баркашоў актыўна падтрымліваў прарасійскія сілы. З гэтай мэтай у сакавіку і маі 2014 года ён ездзіў на ўсход Украіны і знаходзіўся ў Данецку прынамсі частку часу.[1] У аўдыёзапісе, зробленым вясной 2014 года, Баркашоў кансультуецца з Дзмітрыем Байцовым, лідарам Рускай праваслаўнай арміі.[2] Па словах Баркасава, яго ўласны сын ваяваў у калоне прарасійскіх баевікоў супраць Украіны.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.