From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Паўлавіч Цяльцоў (нар. 4 кастрычніка 1956, г. Орша, Віцебская вобласць) — беларускі архітэктар.
Аляксандр Паўлавіч Цяльцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Скончыў у 1978 годзе з адзнакай архітэктурны факультэт Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі А. Д. Кудзіненка, М. М. Суцягін, М. А. Латан, М. М. Гайдуковіч, В. М. Саломенік). З 1978 года архітэктар ДПІ «Белдзяржпраект» пры Дзяржбудзе БССР. Тэрміновую службу ў Савецкай арміі праходзіў на пасадзе галоўнага мастака музея войскаў ППА краіны. Пасля дэмабілізацыі, з 1980 года архітэктар праектнага інстытута «Мінскграмадзянпраект» пры Мінскім аблвыканкаме; старэйшы архітэктар (з 1983); кіраўнік групы архітэктараў (з 1984), галоўны архітэктар праектаў інстытута (з 1989). З 1990 года кіраўнік персанальнай творчай майстэрні пры Саюзе архітэктараў, пасля перарэгістрацыі майстэрні — з 1996 года дырэктар прыватнага праектнага прадпрыемства «Творчая майстэрня Архітэктара Цяльцова А. П.».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1987 года, член Саюза архітэктараў Беларусі. Член праўлення Мінскай абласной арганізацыі Саюза архітэктараў з 1988 года, старшыня першаснай арганізацыі Беларускага саюза архітэктараў інстытута «Мінскграмадзянпраект» з 1995 года.
Асноўныя творчыя працы: прафілакторый на 100 месцаў Мінскага тонкасуконнага аб’яднання ў раёне в. Зацань Мінскага раёна (1982—1983); кінатэатр на 250 месцаў у п. Свіслач (1985); 140-кватэрны жылы дом з убудаванымі памяшканнямі па вул. Шчорса ў г. Мінску (1988—1989); 119-кватэрны 12-14-павярховы жылы дом з убудаванымі памяшканнямі па вул. Розы Люксембург у г. Мінску (1993—1994); аздараўленча-адукацыйны цэнтр «Надзея» , культурна-спартыўны корпус і кафэтэрый (1994—2001); 47-кватэрны жылы дом з гаражом і ўбудаванымі памяшканнямі па вул. Грыбаедава ў г. Мінску (1996—1997); кафэ з офісамі па вул. Ленінскага Камсамола ў г. Салігорску (2000—2001); Шматпавярховы жылы дом з гаражом і ўбудаванымі памяшканнямі па вул. Магілёўскай у г. Мінску (2000—2002); Рэспубліканскі горналыжны цэнтр «Сілічы» ў Лагойскім раёне, гасцініца і рэстаран (2004—2005); 38-кватэрны жылы дом для малосемейных у п. Ждановічы (1999—2002); цэнтр камерцыйных сувязяў з гасцінічным комплексам па пр. Пераможцаў у г. Мінску, гасцінічны комплекс (2001—2006); рэканструкцыя прыбудовы дапаможнага корпуса пад адміністрацыйны будынак па пр. Партызанскім, 6 у г. Мінску (2005—2009); фізкультурна-аздараўленчы комплекс у г. Барысаве (1986, будаўніцтва замарожана); разбудова раённага дома культуры ў г. Валожыне (1988—1990); рэканструкцыя клуба КБВ пад культурны цэнтр у г. Мінску (1992); дзіцячая школа мастацтваў у г. Вілейка (1989—1993); крама «Тэхніка» ў г. Барысаве (1991); дом тэхнічнай творчасці ў Рэспубліканскім піянерлагеры «Зубраня» (1993—1994); музей з гасцініцай у Любанскім раёне (1991); адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр МПКФ «Лік-ЗС» у г. Нягані Цюменскай вобласці (1992—1993); архітэктурна-планіровачнае рашэнне інжынернага корпуса НГДУ «Красналенінскнафта» у г. Нягані (1994—1995); устаўка-гасцініца па вул. Якуба Коласа ў г. Мінску (1996—1997); 15-павярховы 140-кватэрны жылы дом з убудаванымі памяшканнямі па вул. Жукоўскага ў г. Мінску (1996—1999); цэнтр аптовага гандлю ў г. Салігорску (2000); шматфункцыянальны будынак па вул. Берсана ў г. Мінску (2002—2003); прыбудова да адміністрацыйнага будынка Савета Рэспублікі ў г. Мінску (2003); аквапарк у горналыжным цэнтры «Сілічы» ў Лагойскім раёне (2005—2008), аквапарк «Лябяжы» ў Мінску (2014).
Узнагароджаны Дыплом Дзяржаўнага Камітэта Беларускай СССР па справах будаўніцтва «За ўдзел у распрацоўцы маладзёжнага цэнтра ў Жодзіне» (1983); Грамата дзіцячага аздараўленча-адукацыйнага цэнтра «Надзея» за вялікі асабісты ўнёсак у забеспячэнне своечасовага і якаснага выканання праектных і будаўнічых прац па кафэтэрыі дзіцячага цэнтра «Надзея» (1999); Ганаровая грамата дзіцячага аздараўленча-адукацыйнага цэнтра «Надзея» за доўгатэрміновы актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта «Надзея», унясенне значнага ўнёску ў захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей Беларусі, пацярпелых з-за катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама ў сувязі з 10-годдзем з дня адкрыцця Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Надзея» (2004); медаль «За адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні» (2005), Грамата БСА «За шматгадовую творчую дзейнасць і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці беларускага Саюза архітэктараў, у сувязі з юбілеем» (2006); Дыплом сусветнага трыенале архітэктуры ІНТЭРАРХ за праект аздараўленча-адукацыйнага цэнтра «Надзея» (2003).
Лаўрэат Рэспубліканскага агляду-конкурсу творчасці маладых архітэктараў за распрацоўку дэталяў і пошук архітэктурнага афармлення фасадаў у рэалізаваных аб’ектах (Прафілакторый на 100 месцаў Мінскага тонкасуконнага аб’яднання ў раёне в. Зацань Мінскага раёна, кінатэатр на 250 месцаў у п. Свіслач, маладзёжны цэнтр у Жодзіне, 1987), лаўрэат Рэспубліканскага агляду-конкурсу творчасці маладых архітэктараў Беларусі за творчае асэнсаванне традыцый авангарда 20-х гадоў, за імкненне да дынамізму формаў і прастор у праектах грамадскіх будынкаў (84-кватэрны жылы дом у Вілейцы, рэканструкцыя раённага дома культуры ў г. Валожын, прыбудова з рэканструкцыяй будынка РК КПБ у г. Крупкі, Гасцініца на 450 месцаў у г. Барысаве, 1988), лаўрэат Рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў за праект фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў г. Барысаве (1989), пераможца Рэспубліканскага агляду лепшых архітэктурных твораў года за праект рэканструкцыі дома культуры ў г. Мінску (1993); лаўрэат Рэспубліканскага агляду-конкурсу на найлепшы архітэктурны твор за праект «Рэканструкцыя рэспубліканскага піянерскага лагера „Зубраня“. Дом тэхнічнай творчасці» (1994); лаўрэат міжнароднага конкурсу «Жылое асяроддзе ў буйным горадзе» (1997); лаўрэат нацыянальнага фестывалю архітэктуры «Мінск 2000» за праект «Жылы дом па вул. Грыбаедава ў г. Мінску» (2000); лаўрэат 10-га Рэспубліканскага агляду-конкурсу лепшых архітэктурных твораў года за праект шматпавярховага жылога дома з убудаванымі памяшканнямі па вул. Магілёўскай у г. Мінску (2002).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.