Алякса́ндр Уладзі́міравіч Гры́гараў (нар. 9 лістапада 1948, Баранавічы) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (2005—2009).

Хуткія факты Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў, Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь ...
Закрыць

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры і Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Пасля службы ў Савецкай Арміі працаваў на розных пасадах у ЦС ДССТ «Ураджай», затым быў начальнікам упраўлення Рэспубліканскага ДФСТ прафсаюзаў, намеснікам старшыні Рэспубліканскага савета ДФСТ прафсаюзаў.

З 1987 па 1996 год узначальваў рэспубліканскі фізкультурна-спартыўны клуб «Спорт».

З 1996 па 2003 год займаў пасаду намесніка міністра спорту і турызму Беларусі.

З 2003 года быў саветнікам Выканаўчага камітэта СНД.

З ліпеня 2005 па чэрвень 2009 года — міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь[1][2].

Быў старшынёй Беларускай федэрацыі бокса (2005—2010).

У цяперашні час узначальвае кафедру фізічнай культуры і спорту Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Кандыдат педагагічных навук, прафесар.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.