From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандра Міхайлаўна Калантай (народжаная Дамантовіч; 19 (31) сакавіка 1872, Санкт-Пецярбург — 9 сакавіка 1952, Масква) — дзеяч міжнароднага і расійскага рэвалюцыйнага сацыялістычнага руху; член першага бальшавіцкага ўрада - народны камісар грамадскага догляду.
Аляксандра Міхайлаўна Калантай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Александра Михайловна Коллонтай | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 (31) сакавіка 1872[1] |
||||||
Смерць |
9 сакавіка 1952[3][4][…] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Александра Михайловна Домонтович | ||||||
Бацька | Mikhail Domontovich[d] | ||||||
Муж | Павел Яфімавіч Дыбенка і Vladimir Liudvigovich Kollontay[d][6] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
З 1906 прымыкала да меншавікоў, у 1915 ўступіла ў РСДРП; феміністка; публіцыст; першая ў свеце жанчына-міністр, жонка Паўла Дыбенка.
З 1923 знаходзілася на дыпламатычнай працы. Прычынамі для першага ў сусветнай гісторыі прызначэння жанчыны паслом паслужылі трывалыя сувязі Калантай з еўрапейскім сацыялістычным рухам (як рэфармісцкім, так і рэвалюцыйным), а таксама досвед работы на пасадзе сакратара Міжнароднага жаночага сакратарыята пры Камінтэрне ў 1921-1922. У 1923-1926 і 1927-1930 працавала савецкім паўпрадам і гандлёвым прадстаўніком у Нарвегіі, шмат у чым паспрыяў палітычнаму прызнанні СССР гэтай краінай. У 1926-1927 некаторы час працавала ў Мексіцы, дзе таксама дабілася пэўных поспехаў у паляпшэнні савецка-мексіканскіх адносін. У 1927 Калантай зноў становіцца паўпрадам у Нарвегіі, сумяшчаючы гэты пост з выкананнем даручэнняў у гандлёвым прадстаўніцтве ў Швецыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.