адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Альхо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Альхоўцы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альхавецкі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альхоўцы. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пад’язаўлеўскага сельсавета[1], які 20 мая 1968 года перайменаваны ў Альхоўскі сельсавет з пераносам цэнтра ў вёску Альхоўцы. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Малагарадзішчанскага сельсавета перададзена вёска Літоўка[3]. 23 снежня 1997 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малагарадзішчанскага сельсавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1721 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 3,1 % — рускія, 1,8 % — палякі, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1163 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.