From Wikipedia, the free encyclopedia
Альфонс Дадэ (фр.: Alphonse Daudet; 13 мая 1840, г. Нім, Францыя — 16 снежня 1897) — французскі празаік , паэт і драматург .
Альфонс Дадэ | |
---|---|
Alphonse Daudet | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Louis Marie Alphonse Daudet[1] |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, паэт, раманіст, аўтабіёграф, сцэнарыст, празаік |
Дата нараджэння | 13 мая 1840[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 снежня 1897[4][5][…] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Венсан Дадэ[d] |
Маці | Adeline Daudet[d] |
Жонка | Julia Daudet[d] |
Дзеці | Léon Daudet[d], Lucien Daudet[d] і Edmée Daudet[d] |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Ураджэнец Праванса, ён ужо ў першых творах, якія зрабілі яго імя вядомым (зборнік вершаў «Закаханыя», 1858; аўтабіяграфіны раман «Малы», 1868; зборнік апаваданняў і нарысаў «Пісьмы з майго млына», 1869), з тонкім лірызмам і мяккім гумарам расказаў пра побыт, норавы, звьнаі, паданні сваіх землякоў, з любоўю намаляваў вобраз «маленькага чалавека». На правансальскім матэрыяле напісана і вядомая сатырычная трылогія пра Тартарэна («Незвычайныя прыгоды Тартарэна з Тараскона», 1872; «Тартарэн у Альпах», 1885; «Порт Тараскон», 1890). У вобразе галоўнага героя ён высмеяў дробнага буржуа, правінцыяльнага абывацеля, фразёра і хвалько. У сацыяльных раманах 1870—-80-х г. з гістарычнай і амаль дакументальнай канкрэтнасцю, паказаў сучасную яму Францыю, стварыў трапныя сатырычныя вобразы драпежных дзялкоў і палітычных авантурыстаў («Фрамон малодшы і Рыслер старэйшы», 1874; «Набоб», 1877; «Каралі ў выгнанні», 1879), прадажных журналістаў і рэлігійных фанатыкаў («Нума Руместан», 1881; «Евангелістыка», 1883), бяздарных артыстаў і лжэвучоных («Сафо», 1884; «Бессмяротны», 1885). Аўтар п’ес («Арлезіянка», 1872, і інш.), успамінаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.