Альпы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Альпы (фр.: Alpes, ням.: Alpen, італ.: Alpi, славенск.: Alpe, англ.: Alps) — найвышэйшая горная сістэма ў Еўропе.
Альпы | |
---|---|
фр. Alpes, ням. Alpen, італ. Alpi, славенск. Alpe | |
Краіны | |
Перыяд утварэння | Алігацэн |
Плошча | 190 000 км² |
Даўжыня | 1 200 км |
Шырыня | да 260 км |
Найвышэйшая вяршыня | Манблан |
Найвышэйшы пункт | 4808 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Складаная сістэма горных масіваў і хрыбтоў працягнулася дугой ад Міжземнага мора да Сярэднедунайскай раўніны. Даўжыня каля 1200 км, шырыня да 260 км, найбольшая вышыня — 4807 м (г. Манблан). Папярочная даліна між азёрамі Бодэнскім і Кома падзяляе больш вышынныя Заходнія Альпы і больш нізкія і шырокія Усходнія Альпы[1]. Горная сістэма размяшчаецца на тэрыторыі 8 краін: Францыі, Манака, Італіі, Швейцарыі, Германіі, Аўстрыі, Ліхтэнштэйна і Славеніі.
Дзякуючы месцазнаходжанню ў цэнтры Заходняй Еўропы, Альпы з’яўляюцца адной з найболей вывучаных горных сістэм. З імі звязаны такія паняцці, як альпійскі пояс, альпійская складкавасць, альпійскі рэльеф, альпійскія лугі, альпінізм.