прынц From Wikipedia, the free encyclopedia
А́льмаш (венг.: Álmos, харв.: Almoš) — венгерскі прынц, сын караля Гезы I, брат Кальмана Кніжніка і бацька будучага караля Белы II. У перыяд з 1091 па 1093 год быў каралём Харватыі. З 1096 па 1108 год — нітранскі князь.
Альмаш | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
харв.: Álmos | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Алена | ||||||
Пераемнік | Петар Свачыч | ||||||
Нараджэнне |
каля 1070 |
||||||
Смерць |
не раней за 1127 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Арпады | ||||||
Бацька | Геза I[d] | ||||||
Маці | Сафія[d] | ||||||
Жонка | Прадслава Святаполкаўна[d][1] | ||||||
Дзеці | Бела II, Адлета Венгерская[d][2], Хедвіга[d][2] і Марыя Сербская[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Альмаш быў малодшым сынам караля Гезы I, ён выхоўваўся пры двары свайго бацькі, а пасля яго смерці ў 1077 годзе — пры двары Ласла I Святога, які ўзыйшоў на трон дзядзькі.
Пасля згасання ў 1091 годзе са смерцю Сцяпана II дынастыі Трпіміравічаў у суседняй Харватыі, кароль Ласла прад’явіў прэтэнзіі на харвацкі трон па праве свайго сваяцтва з харвацкім каралеўскім домам (ён быў братам каралевы Алены і, адпаведна, шваграм Дзмітара Звоніміра). Венгерскія войскі без асаблівых цяжкасцей захапілі большую частку краіны. Кароль Ласла паставіў на харвацкі трон Альмаша. Гэты крок, верагодна, быў выкліканы тым, што Ласла разглядаў Альмаша, як свайго пераемніка, і меркаваў, што ў Харватыі ён набярэцца вопыту дзяржаўнага кіравання.
Харвацкая знаць, тым не менш, не збіралася мірыцца з фактычнай стратай незалежнасці. У 1093 годзе дваранства краіны выбрала каралём Петара Свачыча, які пачаў барацьбу з венгерскімі сіламі і дамогся пэўнага поспеху, выгнаўшы Альмаша і венграў з большай часткі краіны.
У 1095 годзе Ласла I памёр. Кароль не меў сваіх сыноў, прэтэндэнтамі на ягоны прастола былі два яго пляменнікі — Кальман і Альмаш. Перад смерцю Ласла абвясціў пераемнікам малодшага Альмаша, магчымай прычынай былі фізічныя дэфекты Кальмана. Той, аднак, не пагадзіўся з пазбаўленнем сваіх правоў і, скарыстаўшыся падтрымкай Польшчы, узышоў на венгерскі трон. Брата Альмаша ён прызначыў кіраўніком т.з. Tercia pars Regni, Трэцяй часткі каралеўства, аснову якой складала Нітранскае княства.
У 1097 годзе кароль Кальман разграміў Петара Свачыча ў бітве на гары Гвозд, падпарадкаваў сабе Харватыю і абвясціў сябе яе каралём. Альмаш, які па-ранейшаму прэтэндаваў на харвацкую карону, паўстаў супраць брата. У барацьбе Альмаш абапіраўся, галоўным чынам, на чэшскую і нямецкую дапамогу, паколькі прэтэнзіі Альмаша не атрымалі шырокай падтрымкі ў венгерскай знаці, якая не жадала міжусобіц. Паўстанне правалілася, аднак Альмаш не спыняў плесці інтрыгі. У 1104 годзе ён заручыўся падтрымкай Кіева, ажаніўшыся (21 жніўня) з Прадславай, дачкой Святаполка II Ізяславіча. У 1106 годзе ваенную дапамогу Альмашу аказаў і польскі кароль Баляслаў III Крывавусты. Кальман, аднак, з дапамогай дыпламатычных перамоў з суседнімі дзяржавамі ўладзіў канфлікт, прымусіўшы малодшага брата прызнаць яго каралём. Аўтаномія Нітранскага княства была ліквідавана, а яго тэрыторыя была цалкам інтэгравана ў Венгрыю. У 1107/1108 гг. Альмаш здзейсніў паломніцтва ў Святую Зямлю. Па вяртанні адтуль Альмаш бег у Германію. У верасні 1108 войска германскага караля Генрыха V у мэтах падтрымкі Альмаша ўварвалася ў Верхнюю Венгрыю (Славакія) і аблажыла Пожань (цяпер Браціслава). Неўзабаве Генрых V вымушаны быў зняць аблогу Пожані і заключыць мір з Кальманам. Такім чынам Альмаш пацярпеў чарговае паражэнне ў барацьбе за прастол. Аднак Альмаш працягнуў барацьбу, і ў 1115 годзе пры дапамозе буйных феадалаў ізноў паспрабаваў зрынуць Кальмана. Цярпенне караля скончылася, выкрыўшы змову, ён загадаў асляпіць Альмаша і яго сына Белу (1117).
Аслепленыя Альмаш і Бела былі адпраўленыя ў кляштар у Домашы (каля Эстэргама). Ужо пасля смерці Кальмана Альмаш здолеў бегчы ў Візантыю, дзе ў 1127 годзе памёр. У 1137 годзе яго цела было перавезена ў Венгрыю і там пахавана. Яго сын Бела, нягледзячы на слепату, стаў каралём Венгрыі (1131) пасля сына Кальмана — Іштвана II. У Альмаша былі таксама дзве дочкі: старэйшая Адэлаіда выйшла замуж за Сабеслава I, князя чэшскага, а малодшая, Хедвіга, стала жонкай аўстрыйскага графа Адальберта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.