From Wikipedia, the free encyclopedia
«Алтар Парцінары» — трыпціх працы нідэрландскага майстра Гуга ван дэр Гуса на сюжэт пакланення пастухоў. Карціна, напісаная майстрам Паўночнага Адраджэння маслам па дрэве, мела вялікае значэнне для развіцця італьянскага мастацтва Ранняга Адраджэння, бо адразу ж была прывезена ў Фларэнцыю і прадэманстравала італьянскім майстрам наватарства паўночных жывапісцаў.
| ||
Гуга ван дэр Гус | ||
Алтар Порцінары. каля 1475 | ||
Trittico Portinari | ||
Матэрыял | Дошка | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 253 × 588 см | |
Уфіцы, Фларэнцыя | ||
(інв. 00287056 і 00281184) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трыпціх быў замоўлены для царквы Святога Эгідыя шпіталя Санта Марыя Нуова, Фларэнцыя, італьянскім банкірам Тамаза Парцінары, які больш за 40 гадоў пражыў у Бругэ як прадстаўнік банка Медычы. Тамаза намаляваны на левай створцы з двума сваімі сынамі Антоніа і Пігела. Яго жонка Марыя дзі Франчэска Баранчэлі напісана на правай створцы са сваёй дачкой Маргарытай. Усё данатары, акрамя Пігела, суправаджаюцца сваімі тэзаіменнымі святымі заступнікамі — святым Тамашам (з пікай), святым Антоніем (са званом), Марыяй Магдалінай (з сасудам з міро) і святой Маргарытай (з кнігай і драконам).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.