From Wikipedia, the free encyclopedia
Алеша́ндры Бо́ржыс Карэ́я (парт.: Alexandre Borges Corrêa; 23 лютага 1966, Сантус) — бразільскі акцёр, прадзюсар.
Алешандры Боржыс | |
---|---|
Alexandre Borges | |
Імя пры нараджэнні | Алешандры Боржыс Карэя |
Дата нараджэння | 23 лютага 1966[1] (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Бразілія |
Жонка | Júlia Lemmertz[d] |
Прафесія | акцёр, тэлеакцёр |
Кар’ера | 1991 — цяперашні час |
IMDb | ID 0096542 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алешандры Боржыс нарадзіўся 23 лютага 1966 года ў артыстычнай сям’і дырэктара тэатра Тана Карэі і танцоўшчыцы Розы Боржыс[2]. У 1993 годзе дэбютаваў на тэлеканале «Маншэты» ў серыяле «Бясконцая вайна», а ў наступным годзе сыграў у сваёй першай кінастужцы. Пасля выканання ролі жыгала Бруну ў тэлесерыяле «Новая ахвяра» стаў вельмі запатрабаваным акцёрам на тэлебачанні[3]. Часцей за ўсё яму дастаюцца ролі лавеласаў[4]. Дэбют Алешандры ў якасці кінапрадзюсара адбыўся ў фільме «Захопнік», які атрымаў мноства ўзнагарод на кінафестывалях.
З 1993 года Алешандры Боржыс у шлюбе з актрысай Жулія Лемерц. У 2000 годзе ў іх нарадзіўся сын Мігел.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.