грамадская дзеячка Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Алена Паўлаўна Макоўская (нар. 1970, Кобрын, Брэсцкая вобласць) — беларуская грамадская дзяячка, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» з 2009 года.
Алена Паўлаўна Макоўская | |
---|---|
Род дзейнасці | перакладчыца, юрыст |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Нарадзілася ў Кобрыне. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў.
У Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» прыйшла адразу пасля заканчэння ўніверсітэта ў 1992 годзе па абвестцы на працу сакратара-рэферэнта. Працавала і ў іншых недзяржаўных арганізацыях, але ўвесь час была звязаная з «Бацькаўшчынай». Двойчы абіралася на пасаду старшыні Рады Згуртавання (2001—2009). Кіраўніком арганізацыі абраная на V з’ездзе беларусаў свету ў 2009 годзе.
У 2008 стала адной з каардынатарак грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У 2019 годзе з рэкамендацыі Саюзу беларускіх пісьменнікаў была выбраная ў Еўрапейскую пісьменніцкую раду.
Мае сына.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.