From Wikipedia, the free encyclopedia
Алена Аляксееўна Шуляк (укр.: Олена Олексіївна Шуляк; нар. 24 студзеня 1976, Кіеў) — украінскі прадпрымальнік, палітык. Народны дэпутат Украіны IX склікання. Старшыня партыі «Слуга народа» з 15 лістапада 2021 года. З 15 лістапада 2019 года — прадстаўнік Кабінета Міністраў у Вярхоўнай Радзе Украіны.
Алена Аляксееўна Шуляк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
укр.: Олена Олексіївна Шуляк | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 студзеня 1976 (48 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | прадпрымальнік і палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыла з адзнакай Нацыянальны Транспартны Універсітэт (спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне ў будаўніцтве»)[1], Міжнародны інстытут менеджменту (атрымала ступень МВА), КНУ імя Тараса Шаўчэнкі (спецыяльнасць «Псіхалогія»)[2].
Мае сертыфікат аўдытара з 1999 года. З 2000 па 2006 год працавала дырэктарам дэпартамента аўдыту і аналізу фінансава-гаспадарчай дзейнасці ФПГ «Midland Group» ва Украіне. З 2005 па 2007 год была членам Назіральнага савета ЗАТ «Экспрэс-банк». З 2007 па 2014 год займала пасаду генеральнага дырэктара кампаніі «Midland Development Ukraine»[3].
З 2014 па 2015 год узначальвала Назіральны савет Украінскай будаўнічай супольнасці. У кастрычніку 2017 года стала сузаснавальнікам ТАА «Кріейтор». З 1999 па 2000 год і з 2018 года-кіраўнік і ўладальніца аўдытарскай фірмы «Стандарт»[3].
Віцэ-прэзідэнт па фінансах украінскага філіяла міжнароднай арганізацыі «Young Presidents’ Organization»[3].
Член праўлення і кіраўнік сектара «будаўніцтва» у ГА «Офіс эфектыўнага рэгулявання» (BRDO), каардынатар ініцыятывы «Кадравы рэзерв»[3].
У 2014 годзе — кандыдат у дэпутаты Кіеўскага гарадскога савета ад партыі «Дэмакратычны альянс», № 5 у спісе[2]{. У красавіку 2015 года яна была кандыдатам на пасаду кіраўніка Дзяржаўнай фіскальнай службы[4].
З’яўляецца членам праўлення грамадска-палітычнага руху «Людзі важныя».
Кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Слуга народа» на парламенцкіх выбарах 2019 года, № 13 у спісе[5]. На час выбараў: генеральны дырэктар ТАА «Мідланд Дэвелапмент Украіна», беспартыйная. Пражывае ў Кіеве[6].
Намеснік старшыні дэпутацкай фракцыі партыі «Слуга народа»[7]. Намеснік старшыні Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва[8].
15 лістапада 2021 года ўзначаліла партыю «Слуга народа»[9].
Замужам, выхоўвае дачку Дар’ю[11]. Муж — Аляксандр Аляксандравіч Шуляк, заснавальнік і кіраўнік юрыдычнай фірмы «Энжыай Груп».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.