![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f8/Yefremov.jpg/640px-Yefremov.jpg&w=640&q=50)
Алег Мікалаевіч Яфрэмаў
савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, акцёр, педагог і тэатральны дзеяч / From Wikipedia, the free encyclopedia
Алег Мікалаевіч Яфрэмаў (1 кастрычніка 1927, Масква — 24 мая 2000, Масква) — савецкі і расійскі тэатральны рэжысёр, кінарэжысёр, акцёр, педагог і тэатральны дзеяч. Народны артыст СССР (1976). Герой Сацыялістычнай Працы (1987). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1974, 1983) і Дзяржаўных прэмій РФ (1997, 2003); адзін са стваральнікаў і першы сакратар праўлення Саюза тэатральных дзеячаў СССР; член Саюза кінематаграфістаў СССР. Член КПСС з 1955 года.
Алег Мікалаевіч Яфрэмаў | |
---|---|
руск.: Олег Николаевич Ефремов | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 кастрычніка 1927(1927-10-01)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 2000(2000-05-24)[2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Nikolay Yefremov[d] |
Маці | Anna Yefremova[d] |
Жонка | Liliya Tolmachyova[d] і Ала Барысаўна Пакроўская |
Дзеці | Міхаіл Алегавіч Яфрэмаў[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, тэатральны акцёр, тэатральны педагог, кінарэжысёр, акцёр, грамадскі дзеяч, сцэнарыст |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0947238 |
![]() |
Алег Яфрэмаў — стваральнік маскоўскага тэатра «Сучаснік», у 1956—1970 гадах быў яго мастацкім кіраўніком; з 1970 года ўзначальваў МХАТ СССР імя Горкага, а пасля яго падзелу ў 1987 годзе — МХТ імя Чэхава.
Адзін з яскравых тэатральных рэжысёраў свайго часу, Алег Яфрэмаў заўсёды заставаўся і акцёрам; на тэатральнай сцэне стварыў запамінальныя вобразы сучаснікаў у п’есах Віктара Розава, Аляксандра Валодзіна і Аляксандра Гельмана; сярод кінароляў — таксіст Саша («Тры таполі на Плюшчысе»), Максім Падбярозавікаў («Сцеражыся аўтамабіля»), Айбаліт («Айбаліт-66»).