From Wikipedia, the free encyclopedia
Алаіз Яновіч (1792, Завоссе ці Навагрудак — 1849, Францыя) — польскі і літоўскі ваенны дзеяч, шляхціч герба Радван.
Аб раннім жыцці Алаіза малавядома.
У 1812 годзе падчас руска-французкай вайны годзе ва ўзросце 20 год паступіў у войска Вялікага Княства Літоўскага. У якім палку апынуўся малады жаўнер дакладна невядома, але сыходзячы з таго, што службу на баку Напалеона ён скончыў у т.зв. дацкім корпусе Шарля Лаллемана, можна казаць, што гэта быў 17-ы ці 19-ы ўланскі полк.
Пасля вайны літоўская частка корпуса папала пад дараванне цара Аляксандра і накіравалася ў Польшчу. У 1814 годзе Яновіч паступіў у 3-ці ўланскі полк Каралеўства Польскага, дзе служыў да 1830 года ў званні падпалкоўніка.
Падчас паўстання 1830—1831 гадоў перайшоў на бок інсургентаў і служыў у корпусе генерала Генрыка Дэмбінскага, стаў на чале 13-га літоўскага палка ўлан. У сувязі з задушэннем паўстання, разам з генералам Мацеем Рыбінскім і сваім падроздзелам адыйшоў у Прусію, дзе быў інтерніраваны. Неўзабаве іміграваў у Францыю.
З 1837 года сябра саюза польскай эміграцыі.
За ўдзел у паўстанні ўзнагароджаны Залатым (16 сакавіка 1831 года) і Рыцарскім крыжамі Virtuti Militari (17 верасня 1831 года), граматай «За заслугі перад Айчынай».
Памёр у 1849, пахаваны на могілках Манматр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.