Аласія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аласія (Алашыя — назва горада (зманім. Энгамі) і краіны) — важная старажытная дзяржава ва Усходнім Міжземнамор'і, якая займала востраў Кіпр і існавала ў сярэдзіне — канцы II тыс. да н.э. Аласія была найбуйнейшым вытворцам медзі і бронзы. Даследаванні сучасных гісторыкаў паказалі, што гліна, на якой напісаны пасланні кіраўніка Аласіі егіпецкаму фараону, паходзяць з вострава Кіпр, з радовішчаў каля сучасных гарадоў Калавасас і Аласа, таму пераважная большасць сучасных гісторыкаў атаясамляюць Аласію з Кіпрам, дзе ў гэты час існавалі дзяржавы спачатку мінойцаў, затым тэўкраў (і тыя, і іншыя выкарыстоўвалі кіпра-мінойскае пісьмо).
Меркаванне, што Кіпр называўся «Аласіяй», пацвярджаецца надпісам «Апалон Аласіёцкій» ("ΑΠΟΛ(Λ)ΩΝ ΤΩΙ ΑΛΑΣΙΩΤΑΙ"), выяўленым на пастаменце статуі скульптуры Плітаса, якую Апсасамас прысвяціў Апалону з Аласоты.