Акусіры
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акусіры (яп.: 奥尻島) — востраў у Японскім моры каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Хакайда. Тэрыторыя — 142,97 км². Насельніцтва (2009 г.) — 3343 чал.
Акусіры | |
---|---|
яп. 奥尻島 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 142,97 км² |
Насельніцтва | 3 343 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 23,38 чал./км² |
Размяшчэнне | |
42°08′57″ пн. ш. 139°28′02″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Японскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Акусіры знаходзіцца ў 18,9 км на захад ад Хакайда. Даўжыня — 23,8 км. Найбольшая шырыня — 9,2 км. Берагавая лінія — каля 84 км. Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — гара Камуі (584 м).
Клімат умераны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае прыкладна 9,9 °C — 11 °C.
71,4 % ад усіх зямель на востраве займаюць букавыя лясы, прычым яны сустракаюцца не толькі ў горнай, але і ў прыбярэжнай мясцовасці. 22,5 % тэрыторый пакрыта першароднымі палямі. Лясы і палі насяляюць змеі, кажаны, зайцы, фазаны і інш. Буйных драпежных жывёлін няма.
Палеткі, культурныя насаджэнні і чалавечыя паселішчы — меней за 3,6 % тэрыторый. Маюцца шырокія магчымасці для развіцця геатэрмальнай энергетыкі.
Востраў Акусіры быў населены ў эпоху дзёмон. Да прыходу японцаў яго асноўнае насельніцтва складалі айны. Назва вострава паходзіць з айнскай мовы і значыць «месца з іншага боку». Японцы з’явіліся толькі ў XVIII ст., прычым асноўны этап перасялення адбыўся ў 1767 г. У 1869 г. была ўтворана адміністрацыйная акруга Акусіры.
Асноўнай галіной эканомікі здаўна з’яўляецца рыбалоўства. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць сельскі і экалагічны турызм. На востраве дзейнічаюць аэрапорт і марскі порт, звязаны паромнай пераправай з Хакайда.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.