Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula»
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» (польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» | |
---|---|
польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula | |
Арыгінальная назва | польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula |
Міжнародная назва | англ.: Vistula University |
Заснаваны | 1991 |
Рэктар | Wawrzyniec Konarski[d][1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Юрыдычны адрас | вул. Стаклосы 3, 02-787 Варшава, Польшча |
Сайт | vistula.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўстала ў 1992 годзе як Вышэйшая школа страхавання і банкаўскай справы. Акадэмія рыхтуе студэнтаў да кар’еры ў галіне кіравання, фінансаў і бухгалтарскага ўліку, міжнародных адносін, эканомікі, філалогіі, журналістыкі, графікі, архітэктуры і інфарматыкі. Вядзецца навучанне на польскай і англійскай мовах: бакалаўрыят, магістратура, дактарантура і іншыя праграмы паслядыпломнай адукацыі.
Вучэльня сёння навучае 4350 студэнтаў з 86 краін свету, у тым ліку 1765 — з Польшчы. 2891 студэнт навучаецца на стацыянарных, а 1459 — на нестацыянарных праграмах.
Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» разам з Галоўнай школай турызму і гасціннасці «Vistula» (раней — Галоўная школа турызму і адпачынку) утварае аснову Групы ўстаноў «Vistula». У 2014 годзе да іх далучылася Вышэйшая камерцыйная школа ва Уроцлаве, а ў 2018 годзе — Гуманітарная акадэмія імя Аляксандра Гейштара ў Пултуску і Ольштынская вышэйшая школа імя Юзэфа Русецкага.
У Групе ўстаноў «Vistula» працуюць 750 выкладчыкаў. Яна мае 44 праграмы бакалаўрыяту і магістратуры. Цяпер у Групе ўстаноў «Vistula» па ўсёй Польшчы навучаецца каля 9 тысяч студэнтаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.