Айхал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Айхал (руск.: Айхал, якуцк.: Айхал) — пасёлак гарадcкога тыпу ў Мірнінскім улусе (раёне) Рэспублікі Саха (Якуція) Расійскай Федэрацыі. Размешчаны за 60 км на поўдзень ад г. Удачны, ля ракі Сахсалах і за 500 км на поўнач ад г. Мірны.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
|
Закрыць
Заснаваны ў 1961 г. з адкрыццём у 1960 годзе кімберлітавай трубкі «Айхал», з 1962 г. рабочы пасёлак.
Насельніцтва: 5386 (1970), 5440 (1979), 11552 (1989) 15782 (2002), 15208 (2010).
У жніўні 1978 г. на глыбіні 577 м на аб’екце «Каратон-3» (39 км ад пасёлка) быў здзейснены прамысловы ядзерны выбух магутнасьцю 19 клт па заказу Міністэрства геалогіі СССР з мэтай «сейсмічнага зандавання» зямных нетраў. Узнікла радыеактыўная хмара, якая накрыла пасёлак.