![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/EuroAzerbaiy%25C3%25A1n.svg/langbe-640px-EuroAzerbaiy%25C3%25A1n.svg.png&w=640&q=50)
Азербайджан на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азербайджан дэбюціраваў на Конкурсе песні Еўрабачанне ў 2008 годзе, калі мясцовы тэлеканал İTV атрымаў афіцыйнае права на трансляцыю конкурса. Азербайджан кожны раз выходзіць у фінал і самае горшае выступленне яго прадстаўнікоў - 8 месца ў фінале "Еўрабачання 2008". У 2011 годзе дуэт Ell & Nikki перамог на конкурсе, атрымаўшы 221 бал.
Азербайджан | |
---|---|
Вяшчальнік | İTV |
Адбор | Land of Fire (2008-2010) Milli Secim Turu (2011-) |
Удзелы | |
Удзелы | 12 (11 раз у фінале) |
Першы выступ | 2008 |
Лепшы вынік | 1, 2011 |
Горшы вынік | 11 (паўфінал), 2018 |
Спасылкі | |
Першы ўдзел Азербайджана на Еўрабачанні апынуўся паспяховым, і краіна выйшла ў фінал з першага паўфіналу, а пасля заняўшы 8 месца з 132 баламі. Раней іншая тэлекампанія, AzTV, хацела прыняць удзел у "Еўрабачанні 2007", але правілы Еўрапейскага вяшчальнага саюза не дазволілі зрабіць гэта, бо AzTV не быў удзельнікам EBU. AzTV было адмоўлена ва ўступленні ў ЕВС 18 чэрвеня 2007 года, так як тэлеканал быў прызнаны занадта звязаным з ўрадам Азербайджана. 5 ліпеня таго ж года, İTV стаў паўнапраўным членам ЕВС, і 15 кастрычніка Азербайджан атрымаў права ўдзельнічаць у "Еўрабачанні 2008" ў Бялградзе.
На наступны год, Азербайджан прадстаўляў дуэт сусветна вядомага Араша і азербаджанскай спявачкі Айсэль. Іх песня "Always" стала трэцяй, што з'яўлялася лепшым вынікам краіны да 2011 года.
Сваёй першай перамогі Азербайджан дамогся ў 2011 годзе, калі краіну прадстаўляў дуэт Ell & Nikki. Набраўшы 122 бала, краіна заняла 2 месца ў паўфінале, а 14 мая 2011, набраўшы 221 бал, Азербайджан выйграў конкурс песні "Еўрабачанне 2011".
Згодна з правіламі ЕВС, краіна-пераможца папярэдняга конкурса прымае ў сябе наступны. "Еўрабачанне 2012" адбылося 22, 24 і 26 мая 2012 ў сталіцы Азербайджана - Баку на пляцоўцы спецыяльна пабудаванага для "Еўрабачання" комплекса Baku Crystal Hall. Сам Азербайджан, які прадстаўляла Сабіна Бабева, заняў 4 месца.