From Wikipedia, the free encyclopedia
Гл. таксама
Ад Нараджэння Хрыстова — скар. запіс ад Н. Х. — запіс цяперашняй эпохі, заснаваны на вылічанам рымскім ігуменам Дыянісіям Малым годзе нараджэння Хрыста з Назарэта. У такім летазлічэнні няма нулявога года. За 1-м годам да Нараджэння Хрыстова ідзе 1-ы год пасля Нараджэння Хрыстовага.
Антонімам (па часу) з'яўляецца Да Нараджэння Хрыстова, да Н.Х..
У познерымскі перыяд у астранамічных і астралагічных тэкстах атрымлівае шырокае распаўсюджанне эра ад пачатку валадарання імператара Дыяклетыяна — 284 г., у ёй складаліся велікодныя табліцы (гэта эра да гэтага часу захоўваецца копцкай-эфіопскай царквой пад назвай «эры мучанікаў»).
У 525 годзе Папа Ян I даручыў манаху Дзіянісію Малому скласці новую велікодную табліцу. Дыянісій выкарыстаў табліцы александрыйскай царквы, у якіх выкарыстоўвалася эра Дыяклетыяна, аднак, не жадаючы весці адлік па гадах праўлення «бязбожнага ганіцеля», вырашыў «пазначыць гады» ад «ўвасаблення Хрыста». У яго табліцы 532 г. ab inscriptione («ад увасаблення») ішоў за 247 г. эры Дыяклетыяна. Гэтая велікодная табліца, будучы адобранай Папскім Прастолам і ўвайшоўшы ва ўсеагульны ўжытак, увяла ва ўжытак і эру «ад Раства Хрыстова». У афіцыйных актах эра ад Р. Х. сустракаецца ўжо ў капітулярыі Карламана ад 21 красавіка 742 г. У папскіх актах яна ў ходзе з Яна XIII (X ст.).
Гэтая сістэма летазлічэння стала стандартнай у заходнім свеце пасля ўвядзення яе англійскім гісторыкам Бедай Вялебным у VIII стагоддзі.
У лацінскай мове існуе форма аnno Domini, або A.D., скарачэнне, якое выкарыстоўваецца ў многіх заходнееўрапейскіх мовах. Літаральна ў перакладзе з лац. «Год веку Гасподняга».
У англійскай мове можа ўжывацца хрысціянская эра (англ.: сhristian era), як некарэктная расшыфроўка англійскай жа абрэвіятуры С.Е. (англ.: сommon era - наша эра). Эра «да Нараджэння Хрыстова» ў англійскай мове пазначаецца скарачэннем BC (па-англійску before Christ - да (эры) Хрыста)
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.