![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Gray994-adenoid.png/640px-Gray994-adenoid.png&w=640&q=50)
Адэноіды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адэноіды (лац.: adenoides, ад стар.-грэч.: ἀδήν — залоза і εἶδος — від) — пухлінападобныя разрастанні насаглотачнай міндаліны.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/Gray994-adenoid.png/320px-Gray994-adenoid.png)
Бываюць пераважна ў дзяцей, часцей у 3-10 гадоў, іншы раз у грудных.
Узнікненню адэноідаў спрыяюць інфекцыйныя хваробы.
Асноўная прыкмета захворвання — цяжкае дыханне праз нос; часта праяўляецца захворваннямі сярэдняга вуха, «адэноідным габітусам» (вузкі нос, адкрыты рот, згладжаная носагубная складка, высокае паднябенне, няправільнае размяшчэнне зубоў на верхняй сківіцы), паслабленнем увагі і памяці, парушэннем сну, іншы раз начным нетрыманнем мачы.
Лячэнне хірургічнае (выдаленне міндалін, часцей амбулаторна).