From Wikipedia, the free encyclopedia
Адольф Эрман (ням.: Johann Peter Adolf Erman; 31 кастрычніка 1854, Берлін — 26 чэрвеня 1937, там жа) — нямецкі егіптолаг і лексікограф, заснавальнік берлінскай егіпталагічнай школы. Сын фізіка Георга Адольфа Эрмана. Зрабіў значны ўнёсак у егіпталогію, у прыватнасці, у вывучэнне старажытнаегіпецкай мовы.
Адольф Эрман | |
---|---|
ням.: Johann Peter Adolf Erman | |
| |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1854[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1937[2][1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Georg Adolf Erman[d] |
Род дзейнасці | лексікограф, мовазнавец, археолаг, егіптолаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | егіпталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][3] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Георг Эберс |
Вядомыя вучні | Л. Борхарт, Дж. Г. Брэстэд, Б. А. Тураеў |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрман вывучаў егіпталогію ў Лейпцыгу і ў Берліне, быў вучнем Георга Эберса.
З 1883 — пазаштатны, а з 1892 штатны прафесар егіпталогіі ў Берлінскім універсітэце.
З 1885 — дырэктар егіпецкага аддзела Берлінскага каралеўскага музея. З 1882 Эрман разам з Генрыхам Бругшам пачаў выдаваць «Часопіс егіпецкай мовы і старажытнай гісторыі» (ням.: Zeitschrift für ägyptische Sprache und Alterthumskunde).
У 1897 Эрман стаў ініцыятарам стварэння Берлінскага слоўніка егіпецкай мовы. На аснове егіпецкіх тэкстаў рознага часу Эрман даследаваў развіццё мовы, вылучыў асобныя перыяды егіпецкай мовы, выявіў роднасныя сувязі егіпецкай і семіцкіх моў. Граматыкі Эрмана неаднаразова перавыдаваліся і перакладаліся на іншыя мовы.
Вучнямі Эрмана былі К. Зэтэ, Г. Штэйндорф, Л. Борхарт, В. Шпігельберг, Г. Шэфер, Дж. Г. Брэстэд, Ф. фон Бісінг.
Эрману належыць больш 200 прац па розных пытаннях егіпталогіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.