From Wikipedia, the free encyclopedia
Адносіны паміж Грузіяй і Садружнасцю Незалежных Дзяржаў (СНД) — гэта шматбаковыя міжнародныя адносіны паміж трэцяй краінай і наднацыянальнай арганізацыяй.
Адносіны Грузія – Садружнасць Незалежных Дзяржаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
3 снежня 1993 года рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў Грузія была прынята ў Садружнасць[1], а 9 снежня 1993 года Грузія далучылася да Статута СНД.[2]
Грузія выйшла са складу міністраў абароны СНД 3 лютага 2006 года, паколькі сяброўства ў гэтай групе было несумяшчальна з удзелам у НАТА.[3]
12 жніўня 2008 года прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі абвясціў аб жаданні выйсці з СНД у сувязі з расійска-грузінскай вайной. 14 жніўня 2008 года парламент Грузіі аднагалосна (117 галасамі) прыняў рашэнне аб выхадзе Грузіі з арганізацыі. У адпаведнасці са Статутам СНД (арт. 9 главы I) дзяржава-ўдзельніца мае права выйсці з Садружнасці. Аб такім намеры дзяржава пісьмова паведамляе дэпазітарыю гэтага Статута за 12 месяцаў да выхаду. Пры гэтым абавязацельствы, якія ўзніклі за перыяд удзелу ў гэтай Хартыі, абавязваюць адпаведныя дзяржавы да іх поўнага выканання. 9 кастрычніка 2008 года міністр замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў паведаміў, што ў жніўні 2009 года Савет міністраў замежных спраў краін СНД прыняў афіцыйнае рашэнне аб спыненні членства Грузіі ў Садружнасці. 18 жніўня 2009 года Грузія афіцыйна выйшла з СНД.[4][5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.