Аднаполыя шлюбы ў Германіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Закон, які легалізуе аднаполыя шлюбы ў Германіі (афіцыйна: Закон аб увядзенні права на заключэнне шлюбу для асоб аднаго полу, ням.: Gesetz zur Einführung des Rechts auf Eheschließung für Personen gleichen Geschlechts), быў прыняты нямецкім парламентам 30 чэрвеня 2017 года. Бундэстаг прагаласаваў за папраўкі ў Германскае грамадзянскае ўлажэнне (грамадзянскі кодэкс ФРГ), паводле якіх шлюб можа заключацца таксама і паміж асобамі аднаго полу. Такім чынам, аднаполыя пары былі цалкам ўраўнаваны з разнаполымі ў пытаннях шлюбу. Праект быў ухвалены бундэсратам 7 ліпеня і зараз чакае подпісу прэзідэнта, што з'яўляецца фармальнасцю ў нямецкай заканадаўчай сістэме. Пасля набыцця моцы законам новыя грамадзянскія саюзы, даступныя аднаполым парам з 2001 года, больш заключацца не будуць, а ўжо заключаныя — захаваюцца. Першыя аднаполыя шлюбы змогуць быць заключаны 1 кастрычніка 2017 года.