Адміралцейскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміралцейскі раён (руск.: Адмиралтейский район) — адміністрацыйная адзінка ў Санкт-Пецярбургу. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада на левым беразе ракі Нявы. Займае плошчу 13,82 км². У раёне пражывала 172 704 чалавекі (2014). Утворана 11 сакавіка 1994 года ў выніку аб’яднання Ленінскага і Акцябрскага раёнаў. У той жа час у раёне да гэтага часу існуюць Ленінскі і Акцябрскі раённыя суды.
Адміралцейскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Уваходзіць у | |||
Дата ўтварэння | 1917 і 11 сакавіка 1994 | ||
Насельніцтва |
|
||
Плошча |
|
||
Вышыня над узроўнем мора |
14 м | ||
Часавы пояс | UTC+03:00 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрыторыю раёна перасякаюць з усходу на захад рака Мойка, канал Грыбаедава, рака Фантанка, Абводны канал, а таксама Садовая вуліца, а з поўначы на поўдзень — дзве прамянёвыя магістралі, якія працягнуліся ад Адміралцейства — Гарохавая вуліца і Вазнясенскі праспект, яго працяг Ізмайлаўскі праспект, а таксама Маскоўскі, Лермантаўскі і Стара-Пецяргофскі праспекты.
Большая частка тэрыторыі раёна, паміж Вялікай Нявой і Фантанкай, уваходзіць у гістарычнае ядро Пецярбурга, планіроўка якой склалася, пераважна, у першай палове XVIII стагоддзя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.