Адміністрацыйны падзел Японіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Японія афіцыйна падзяляецца на 47 адміністрацыйных адзінкі вышэйшага ўзроўню. Яны аб’яднаны ў сістэму тодофукэн (яп. 都道府県 то-до:-фу-кэн). Па гэтай сістэме краіна складаецца з адной сталіцы то (яп. 都) — Токіа, адной вобласці до (яп. 道) — Хакайда, дзвюх гарадоў фу (яп. 府?), якія маюць статус прэфектуры, — Кіёта і Осака — і сарака трох прэфектур кэн (яп. 県). Дзеля зручнасці ў Заходнім японазнаўстве прынята называць вышэйназваныя адзінкі «прэфектурамі».
Адміністрацыйны падзел Японіі |
Узровень прэфектур |
Прэфектуры Японіі (都道府県 то-до:-фу-кэн) |
Адзінкі меншага ўзроўню |
Акругі Японіі (支庁 ситё:) Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі) Паветы (郡 гун) |
Муніцыпальны ўзровень |
Цэнтральныя гарады (中核市 тю:каку сі) Адмысловыя гарады (特例市 токурэй сі) Гарады (市 сі) Адмысловыя раёны Токіа (特別区 токубэцу ку) Раёны гарадоў (区 ку) Мястэчкі (町 тё: / маці) Вёскі (村 сон / мура) |
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання |
Прэфектуры падзяляюцца на меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Гэта акругі Хакайда, адмысловыя гарады, вызначаныя ўказам урада, і паветы. Акругі, якіх налічваецца 14, існуюць толькі ў Хакайда. Для астатніх прэфектур адзінкай падзелу з’яўляецца павет. Да адмысловых гарадоў, вызначаных указамі ўрада, належаць гарады, насельніцтва якіх перавышае 500 тысяч чалавек. Гэтыя гарады ўключаюць Кобэ (1956), Кіёта (1956), Нагоя (1956), Осака (1956), Якагама (1956), Кітакюсю (1963), Фукуока (1972), Кавасакі (1972), Сапара (1972), Хірасіма (1980), Сэндай (1989), Тыба (1992), Сайтама (2003), Сідзуока (2005), Сакаі (2006), Ніігата і Хамамацу (2007). Сталіца Токіа да ліку падобных гарадоў не прыналежыць, таму што з’яўляецца гарадскім кангламератам, а не горадам.
Сучасная сістэма адміністрацыйнага падзелу была ўкаранёна ў перыяд Мэйдзі ў 1871 годзе, у выніку чаго былі скасаваны феоды хан і створаны прэфектуры. Гэтая падзея носіць назву хайхан цікэн (яп. 廃藩置県). Спачатку колькасць прэфектур адпавядала колькасці былых феодаў — больш за 300 адзінак. З часам іх скарацілі да 72, а ў 1888 годзе — да 47. Закон аб мясцовай аўтаноміі даў прэфектурам больш уладарных паўнамоцтваў. Нарэшце, улічваючы імпэтнае развіцце ўрбанізацыі ў Японіі, японскі ўрад разглядае праект рэфармавання прэфектур у 10 больш буйных адміністрацыйных адзінак.
Акрамя прэфектур і паветаў, у краіне існуе адміністрацыйныя адзінкі муніцыпальнага ўзроўню, якія карыстаюцца шырокай аўтаноміяй. Гэта цэнтральныя гарады прэфектур, адмысловыя гарады, уласна гарады, 23 спецыяльныя раёны Токіа, а таксама пасёлкі і вёскі.