![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Podzia%25C5%2582_administracyjny_Polski_1975%25E2%2580%25931998_by_DemostenesBlade.jpg/640px-Podzia%25C5%2582_administracyjny_Polski_1975%25E2%2580%25931998_by_DemostenesBlade.jpg&w=640&q=50)
Адміністрацыйны падзел Польшчы (1975—1998)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйны падзел Польшчы ў 1975–1998 гадах — адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які дзейнічаў з 1 чэрвеня 1975 года па 29 снежня 1989 года ў Польскай Народнай Рэспубліцы і з 30 снежня 1989 года па 31 снежня 1998 года ў Рэспубліцы Польшча.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Podzia%C5%82_administracyjny_Polski_1975%E2%80%931998_by_DemostenesBlade.jpg/640px-Podzia%C5%82_administracyjny_Polski_1975%E2%80%931998_by_DemostenesBlade.jpg)
Уведзены Законам ПНР ад 28 мая 1975 года аб двухузроўневым адміністрацыйным падзеле дзяржавы і папраўкамі да закона аб народных саветах. Дзейнічаў да рэформы ў 1999 годзе. Было створана 49 ваяводстваў, а прамежкавы адміністрацыйны ўзровень – паветы – ліквідаваліся.
Нешматлікія ваяводствы мелі больш за 1 млн жыхароў. У многіх выпадках цэнтрамі ваяводстваў былі сярэднія або малыя правінцыйныя гарады. Многія меншыя гарады і мястэчкі былі ўключаны ў склад больш буйных гарадоў, каб штучна стварыць буйныя гарадзкія цэнтры.