Адміністрацыйныя акругі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыйныя акругі (ням.: Regierungsbezirke) у Паўночным Рэйне-Вестфаліі - гэта буйныя тэрытарыяльныя адміністрацыйныя адзінкі кіравання зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія. Яны з'яўляюцца сувязным звяном паміж зямельным урадам і выканаўчымі органамі зямельнай улады, з аднаго боку, і драбнейшымі адміністрацыйнымі адзінкамі (урадамі раёнаў і камунамі) - з іншага боку.
Сістэма адміністрацыйнага кіравання ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія рэгулюецца спецыяльным зборам законаў[1]. Акругі з'яўляюцца сярэднім кіраўнічым звяном. Уся Паўночная Рэйн-Вестфалія падзелена на пяць буйных адміністрацыйных акруг. Кожная акруга кіруецца акруговым урадам (Bezirksregierung) на чале з акруговым прэзідэнтам (Regierungspräsident).
Буйныя адміністрацыйныя акругі зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
№ акруга | Назва
акругі |
Колькасць жыхароў
(31 снежня 2009) |
Адміністрацыйны
цэнтр |
Акруговы
прэзідэнт |
партыя | |
1 | Арнсберг | 3 676 032 | Арнсберг, Хохзаўэрланд | Герд Болерман
(Gerd Bollermann) |
СДПГ | |
2 | Дэтмальд | 2 043 212 | Дэтмальд, Ліпэ | Марыяна Томан-Шталь
(Marianne Thomann-Stahl) |
СвДП | |
3 | Дзюсельдорф | 5 172 839 | Дзюсельдорф | Ганна Люткез
(Anne Lutkes) |
Саюз 90/Зялёныя | |
4 | Кёльн | 4 383 044 | Кёльн | Гізела Вальзкен
(Gisela Walsken) |
СДПГ | |
5 | Мюнстэр | 2 597 636 | Мюнстэр | Петэр Пацёрэк
(Peter Paziorek) |
ХДС |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.