![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Reflection.nebula.arp.750pix.jpg/640px-Reflection.nebula.arp.750pix.jpg&w=640&q=50)
Адбівальная туманнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адбівальныя туманнасці з'яўляюцца газава-пылавымі воблакамі, што падсвечаныя зоркамі. Калі зорка (зоркі) знаходзяцца ў міжзорнымі воблаку ці побач з ім, але недастаткова гарачая (гарачыя), каб іанізаваць вакол сябе значную колькасць міжзорнага вадароду, то асноўнай крыніцай аптычнага выпраменьвання туманнасці аказваецца святло зорак, якое рассейваецца міжзорным пылам.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/32/Reflection.nebula.arp.750pix.jpg/640px-Reflection.nebula.arp.750pix.jpg)
Спектр адбівальнай туманнасці такі ж, як і ў зоркі, што падсвятляюць яе. Сярод мікраскапічных часціц, адказных за рассейванне святла, можна вылучыць часцінкі вугляроду (часам яго называюць дыяментавым пылам), а таксама часціцы жалеза і нікеля. Апошнія дзве ўзаемадзейнічаюць з галактычным магнітным полем і таму адлюстраванае святло злёгку палярызаванае .
Адбівальныя туманнасці звычайна маюць сіняе адценне, паколькі рассейванне блакітнага колеру больш эфектыўна, чым чырвонага (менавіта гэтым, у прыватнасці, тлумачыцца блакітны колер неба).
Адбівальныя і эмісійныя туманнасці часта можна ўбачыць побач (напрыклад, туманнасць Арыёна) і іх абодвух адносяць да дыфузным туманнасцей. У цяперашні час вядома каля 500 адбівальных туманнасцей, самая вядомая з якіх — вакол зорак Плеяд. Гіганцкая чырвоная (спектральны клас M1) зорка Антарэс акружаная вялікай чырвонай адбівальнай туманнасцю. Адбівальныя туманнасці таксама часта сустракаюцца ў месцах зоркаўтварэння.
У 1922 Хабл апублікаваў вынікі даследаванняў некаторых яркіх туманнасцей. У гэтай працы Хабл адзначыў адрозненні паміж адбівальнымі і эмісійнымі туманнасцямі і вывеў закон свяцільнасці для адбівальнай туманнасці, які ўсталёўвае суадносіны паміж вуглавым памерам туманнасці () і бачнай велічынёй зоркі (
):
дзе — канстанта, якая залежыць ад адчувальнасці вымярэння.