From Wikipedia, the free encyclopedia
Адам Паморскі (польск.: Adam Pomorski; нар. 16 мая 1956) — польскі літаратурны крытык і сацыёлаг, перакладчык мастацкай літаратуры з англійскай, нямецкай, беларускай, украінскай і рускай моў. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Перакладаць пачаў у 70-х гадах, пераважна з рускай. У 1983 годзе дэбютаваў як паэт. Пасля 1989 года працаваў у Інстытуце палітычных даследаванняў. З 1999 года з’яўляецца віцэ-прэзідэнтам, а з 2010 года прэзідэнтам польскага ПЭН-клуба. З 2008 года ўваходзіць у журы Грамадскай прэміі СМІ ў галіне літаратуры Cogito. У 2011 годзе ў Варшаўскім універсітэце атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне літаратуразнаўства за працу пра Ганну Ахматаву.
Адам Паморскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Adam Pomorski | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
16 мая 1956[1] (68 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі і доктарская ступень[d][2] (11 студзеня 2011) | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пераклаў і падрыхтаваў зборнік вершаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia» (2011), узяў значны ўдзел у стварэнні польскамоўных анталогій беларускай паэзіі «Nie chyliłem czoła przed mocą» (2007) і «Pępek nieba» (2007).[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.