From Wikipedia, the free encyclopedia
Антоній Младоўскі-Струскі гербу Корчак (часам Анцін або Антанін, свецкае імя Адам ; польск.: Antoni Adam Młodowski (Młodowski-Struś),[1]; 15 жніўня 1724, Валынь — 12 ліпеня 1778, Купічаў, цяпер Ковельскі раён, Валынская вобласць) ― грэка-каталіцкі духоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, базыльянін, біскуп Уладзімірскі і Берасцейскі Рускай уніяцкай царквы, архімандрыт Полацкі Барыса-Глібскаго (1751—1760) і Супрасльскаго (1760-1778) манастыроў.
Адам-Антанін Струс-Младоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Уладзімірская і Берасцейская епархія | ||||||
Папярэднік | Феліцыян Піліп Валадковіч | ||||||
Пераемнік | Сімяон Млоцкі | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
15 жніўня 1724 ці 1724 |
||||||
Смерць |
12 ліпеня 1778 ці 1778 |
Нарадзіўся на Валыні ў шляхецкай сям’і рымска-каталіцкага абраду. Сын Станіслава герба Корчак з тытулам граф Мурдэліо і радавой мянушкай Струсь і Барбары Нестаровічаў[2]. Пасля вучобы ў базыльянскай школе (верагодна, ва Уладзіміры) змяніў абраднасць на ўсходнюю. Пасля прыняцця вечных абяцанняў у базыльянскім ордэне вучыўся ў Папскай грэчаскай калегіі святога Афанасія ў Рыме (10 ліпеня 1740 г. ― 1743)[3]. 1747 год — пасвечаны ў святары. У 1749 г. — выконваў абавязкі школьнага прэфекта ў Жыровічах. 1751—1762 гады — быў генеральным вікарыем мітрапаліта Кіеўскага Фларыяна Грэбніцкага. 1751 год — атрымаў Полацкаю архімандрыю св. Барыса і Глеба; 30 кастрычніка 1758 г. намінаваны памочнікам з правам пераемнасці (каад’ютарам) біскупа Пінскага і Тураўскага, а ў 1760 г. атрымаў права на Супрасльскую архімандрыю[1] .
24 ліпеня 1761 г. прыняў архірэйскую хіратонію ў тытулярнага біскупа Тураўскага, а 1 верасня 1764 г. намінаваны памочнікам з правам пераемнасці (каад’ютарам) Уладзімірскай і Берасцейскай епархіі. 25 мая 1765 года атрымаў тытул епіскапа Берасцейскага. 20 снежня 1767г мітрапаліт Піліп Валадковіч прызначыў Младоўскага генеральным адміністратарам Уладзіміра-Берасцейскай епархіі. 28 жніўня 1768г паводле рэскрыпта папы Клімента XIII атрымаў урад у дыяцэзіі як апостальскі адміністратар, што выклікала пратэст Валадковіча, які папскім дэкрэтам Клімента XIV ад 2 красавіка 1770 г. аднавіў поўнае кіраванне дыяцэзіяй. Пасля шматлікіх спрэчак у 1772 г. удалося дасягнуць пагаднення (пацверджана Апостальскай Сталіцай у 1773 г.), які вярнуў Млодаўскаму поўную юрысдыкцыю ў Уладзіміра-Берасцейскай епархіі. Ён арганізаваў Уладзімірскі сабор, аднавіў Берасцейскі капітул (1775 г.) і дамагаўся іх кананічнага зацвярджэння ў Апостальскай Сталіцы, што, аднак, яму не ўдалося завяршыць. Пасля смерці мітрапаліта Валадковіча (12 лютага 1778 г.) стаў епіскапам Уладзімірскім і Брэсцкім [1] .
Памёр 12 ліпеня 1778 года у рэзідэнцыі Уладзімірскіх епіскапаў у в Купічоў каля Уладзіміра . Пахаваны ва Уладзіміры ў саборы.
Младоўскаму памылкова прыпісвалася аўтарства твора «Philisophia peripatetica ex graeca divi Ioannis Damaskini Basiliani» (Супрасль 1749), аўтар Апанас Марцінкевіч. Верагодна, Младоўскі быў аўтарам прысвячэння віленскаму біскупу Юзафу Станіславу Сапезе, дададзенаму да твора [1] .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.