From Wikipedia, the free encyclopedia
Агублены галосны задняга раду верхняга пад'ёму — галосны гук, які выкарыстоўваецца ў некаторых мовах свету. Знак у алфавіце МФА — u, у алфавіце X-SAMPA — u.
Агублены галосны задняга раду верхняга пад’ёму | |
---|---|
u | |
Нумар па МФА | 308 |
Юнікод (hex) | U+75 |
HTML (decimal) | u |
X-SAMPA | u |
Кіршэнбаўм | u |
МФА Брайля | ⠥ |
У некаторых мовах, напрыклад, у японскай і шведскай, прысутнічае такая разнавіднасць дадзенага гуку, адрозная ад яго агубленай версіі, званая экзалабічнай, або сціснутай (англ.: exolabial). Ні ў адной мове свету не існуе супрацьпастаўлення гэтага гуку з іншым, значна больш распаўсюджаным эндалабічным варыянтам (англ.: endolabial) (з выкручаныя вуснамі).
У літаратурнай беларускай мове, верхняга пад'ёму задняга раду, моцна агублены (лабіялізаваны).
Характэрнай асаблівасцю гуку з'яўляецца тое, што ў моўнай плыні пераход ад артыкуляцыі папярэдняга зычнага да артыкуляцыі [у] ажыццяўляецца дастаткова хутка, таму што губы ўжо пры вымаўленні зычнага поўнасцю падрыхтаваныя да артыкуляцыі [у] (выцягнуты ўперад і акруглены), і ў выніку ўсе зычныя, якія знаходзяцца ў адным складзе з [у], аказваюцца агубленымі.
Гэты гук у беларускай мове выяўляе найменшую залежнасць ад фанетычнай пазіцыі, напрыклад, на яго вытрымку практычна не ўплываюць мяккія зычныя. Свае слыхавыя ўласцівасці гук [у] захоўвае і ва ўсіх ненаціскных пазіцыях.
Гукі [о] і [у] пасля мяккіх зычных маюць найменш падобны на [і] пераход, чым значна адрозніваюцца ад [а], [е].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.