Агадэн
тэрыторыя на ўсходзе Эфіопіі, на якой жывуць самалійцы From Wikipedia, the free encyclopedia
тэрыторыя на ўсходзе Эфіопіі, на якой жывуць самалійцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Агадэ́н (амх.: ኦጋዴን, самал.: Ogaden) — тэрыторыя на ўсходзе Эфіопіі, на якой жывуць самалійцы. З’яўлялася спрэчнай тэрыторыяй паміж Эфіопіяй і Самалі ў 1970-х гадах. У адміністрацыйным плане адпавядае сучаснаму эфіопскаму рэгіёну Самалі. Плошча тэрыторыі каля 200 000 км2, мяжуе з Джыбуці, Кеніяй і Самалі[1]. Сталіцай рэгіёна з’яўляецца горад Джыджыга. Агадэн — гэта плато, яго вышыня над узроўнем мора: 1500 метраў на паўночным захадзе, уздоўж паўднёвай мяжы вышыня падае на 300 метраў. Вобласці Агадэна з вышынёй ад 1400 да 1600 метраў характарызуюцца як паўзасушлівыя, тут выпадае 500—600 мм ападкаў у год. Больш тыпова для астатняй часткі Агадэна колькасць ападкаў 350 мм і менш. Пейзаж складаецца са шчыльных кустоў, лясных лугоў і ўзгоркаў[2]. У апошнія гады ў Агадэне назіраецца зніжэнне ўзроўню ападкаў, што ў сваю чаргу прыводзіць да павелічэння колькасці буйных засух: самыя засушлівыя часы былі ў 1984, 1985, 1994, 1999 і 2000 годзе. Паводле сцвярджэнняў агадэнскіх жывёлагадоўцаў, яны страцілі каля 70-90 % ад агульнай колькасці сваіх жывёл[3].
Агадэн | |
---|---|
амх. ኦጋዴን, самалі Ogaden | |
7°17′ пн. ш. 44°18′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Самалі |
Абсалютная вышыня | 1 600 м |
Плошча | 200 000 км² |
Насельніцтва | 4 439 147 чал. (2007) |
Шчыльнасць насельніцтва | 22,2 чал./км² |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Існуе не так шмат гістарычных тэкстаў, якія апісваюць то, якія людзі жылі ў сённяшнім рэгіёне Эфіопіі — Агадэн. Агадэн з’яўляўся часткай мусульманскага султанату ў XIII стагоддзі і ў пачатку XIV стагоддзя. Улада султаната распаўсюджвалася на дзве вобласці Эфіопіі — Шаа і Адыс-Абеба. Пазней у Агадэне з’явілася свая ўласная дзяржава — Адал, якая існавала з канца XIV і да апошняй чвэрці XIX стагоддзя. Паміж султанамі Адала і кіраўнікамі Абісініі на працягу ўсяго гэтага часу не згасаў канфлікт. У першай палове XVI стагоддзя, большасць абісінскіх тэрыторый была заваявана і трапіла пад кантроль адалцаў. Ахмед ібн Ібрагім аль-Газі, камандзір самалійцаў з Адала, узначаліў заваяванне абісінскіх зямель.[4] У апошняй чвэрці XIX стагоддзя Агадэн быў заваяваны імператарам Эфіопіі Менелікам II. У 1897 годзе было падпісана перамір’е, паводле якога Агадэн увайшоў у склад Эфіопіі.[5]
Агадэн быў далучаны да Італьянскага Самалі ў 1936 годзе, пасля перамогі Італіі ў Другой італа-эфіопскай вайне. Самалійцы, карэннае насельніцтва Агадэна, з захапленнем успрынялі аб’яднанне з іншымі абласцямі, населенымі самалійцамі[6]. У 1945 годзе Эфіопія звярнулася з просьбай да Вялікабрытаніі і ЗША, урад Эфіопіі хацеў атрымаць назад Агадэн і Эрытрэю. Аднак просьбы Эфіопіі засталіся непачутымі і гэтыя вобласці заставаліся пад кантролем Вялікабрытаніі. Паводле вынікаў перамоў Агадэн быў ізноў перададзены Эфіопіі ў 1954 годзе[7].
У канцы 1970-х гадоў унутраныя беспарадкі ў Агадэне аднавіліся. Фронт вызвалення Заходняга Самалі звярнуўся да партызанскай тактыкі, каб супрацьстаяць эфіопскім уладам. Самалі падтрымала паўстанцаў і абвясціла вайну Эфіопіі. У выніку Эфіопія атрымала перамогу і Агадэн ізноў вярнуўся ў канстытуцыйнае поле краіны.
У 2007 годзе Эфіопія ўвяла войскі ў Агадэн, пасля таго як сепаратысты забілі дзясяткі грамадзянскіх служачых і супрацоўнікаў аховы на аб’екце па здабычы нафты[8]. Галоўная паўстанцкая групоўка зараз называецца Фронт нацыянальнага вызвалення Агадэна, мэтай якой з’яўляецца барацьба супраць эфіопскага ўрада. Некаторыя з самалійцаў, што жывуць у Агадэне, сцвярджаюць, што эфіопскія ваенныя забіваюць мірных жыхароў, рабуюць і раскрадаюць сродкі да існавання многіх этнічных самалійцаў і здзяйсняюць злачынствы супраць качэўнікаў у рэгіёне. Некаторыя міжнародныя праваабарончыя арганізацыі вінавацяць эфіопскі рэжым у здзяйсненні злачынстваў супраць этнічнай большасці Агадэна. Гэтыя сцвярджэнні атрымалі пацверджанне ў нядаўнім дакладзе Х'юман Райтс Вотч[9]. Іншыя даклады пра сітуацыю ў рэгіёне паказалі, што паўстанцы ў Агадэне таксама вядуць барацьбу без усякіх правіл, здзяйсняючы падрывы аўтакалон з эфіопамі і забіваючы прадстаўнікоў улады гэтай краіны.[10][11] У той жа час прадстаўнікі ЗША афіцыйна заявілі пра тое, што эфіопская армія забівала мірных людзей, займалася катаваннямі грамадзянскіх асоб і здзяйсняла іншыя злачынствы супраць насельніцтва Агадэна[12].
Гэты рэгіён быў гістарычным асяроддзем пражывання гіенападобных сабак, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, але паней яны зніклі[13].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.