From Wikipedia, the free encyclopedia
Автобизнес (раней Автобизнес-weekly, бел.: Аўтабізнэc-weekly, літаральна «Аўтабізнэс-тыднёвік») — былое беларускае аўтамабільнае выданне. Газета выдавалася з лютага 1993 года да снежня 2018 года[1]. Да лістапада 2023 года працягвала дзейнасць у фармаце інтэрнэт-партала.
«Автобизнес» | |
---|---|
Тып | газета |
Першы нумар выйшаў 11 лютага 1993 года.
Асноўная тэматыка газеты — размяшчэнне рэкламы, як прыватнага характару (купля продаж аўто/запчастак/гаражоў і да т.п.), так і камерцыйнай рэкламы (выкананне розных работ і да т.п.). Таксама размяшчала на сваіх старонках тэсты і агляды аўта і мотатэхнікі (як новых, так і карыстаных), артыкулы прысвечаныя мота- і аўтаспорту, узаемадачыненням з ДАІ, мытняй і іншымі дзяржаўнымі органамі і ўстановамі адносна аўтамабільнай тэматыкі, рабіліся агляды працы розных аб’ектаў, якія часта выкарыстоўваюцца аўтааматарамі (напрыклад, АЗС), рэдакцыя адказвала на пытанні па лістах чытачоў.
Выдавалася ў Мінску штотыдзень па чацвяргах. Распаўсюджвалася праз шапікі «Белсаюздрук», па падпісцы, а таксама ў іншых месцах (супермаркеты, і г.д.). Мова — пераважна руская.
У 2006 годзе на базе газеты «Аўтабізнес» з’явіўся інтэрнэт-партал abw.by[2]. Калі існаваў паралельна з газетай, была магчымасць сцягваць свежыя нумары з сайта.
У лістападзе 2023 года на партале быў апублікаваны адкрыты ліст уласнікаў выдання, у якім паведамлялася аб спыненні працы. Апошнія матэрыялы былі апублікаваныя 19 лістапада[3]. З 20 лістапада інфармацыя на сайце abw.by больш не абнаўляецца[4].
17 студзеня 2024 года партал ABW.BY певедаміў, што аднаўляе сваю працу са з'яўленнем новых заснавальнікаў[5][6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.