From Wikipedia, the free encyclopedia
«Авата́р» (англ.: Avatar, МФА: [ˈæv.ə.tɑɹ]) — амерыканскі навукова-фантастычны фільм 2009 года аўтара сцэнарыя і рэжысёра Джэймса Кэмерана з Сэмам Уортынгтанам і Зоі Салдана ў галоўных ролях. Дзеянне фільма адбываецца ў 2154 годзе, калі чалавецтва здабывае каштоўны мінерал унабтаніум на планеце Пандора, заселеным спадарожніку газавай планеты ў зорнай сістэме Альфы Цэнтаўра[12][13][14]. Па сюжэце рэсурсаздабывальная карпарацыя пагражае існаванню мясцовага племені чалавекападобных разумных істот, на’ві. Назва фільма — назва генетычна спраектаваных целаў, гібрыдаў на’ві і людзей, якія выкарыстоўваюцца камандай даследчыкаў для вывучэння планеты і ўзаемадзеяння з туземнымі жыхарамі Пандоры[15].
Стварэнне «Аватара» пачалося ў сярэдзіне 1990-х гадоў, калі Кэмеран напісаў 80-старонкавую канцэпцыю сцэнарыя фільма[16][17]. Меркавалася пачаць здымкі ў 1997 годзе і выпусціць «Аватар» у пракат ужо ў 1999 годзе, але, па словах Кэмерана, на той момант яшчэ не існавала тэхналогій, здольных увасобіць у жыццё яго бачанне карціны[18]. Праца над мовай на’ві пачалася ўлетку 2005 года, а напачатку 2006 года Кэмеран прыступіў да стварэння сцэнарыя і выдуманага сусвету[19][20]. Па афіцыйных даных, бюджэт «Аватара» складае каля 237 мільёнаў долараў[21], па іншых ацэнках, выдаткі на вытворчасць фільма вар'іруюцца ад $280 да $310 мільёнаў, а кошт рэкламнай кампаніі ацэньваецца ў $150 мільёнаў[22][23][24]. Пры здымках «Аватара» шырока выкарыстоўвалася тэхналогія захопу руху. Фільм выйшаў у пракат у традыцыйным фармаце, 3D-фармаце (RealD 3D, Dolby 3D, XpanD 3D і IMAX 3D) і ў «4D»-фармаце ў некаторых кінатэатрах Паўднёвай Карэі[25].
Прэм’ера «Аватара» адбылася ў Лондане 10 снежня 2009 года. У міжнародны пракат, уключаючы ЗША і Канаду, фільм выйшаў 16—18 снежня таго ж года. Карціна мела камерцыйны поспех[26][27][28] і была станоўча ўспрынята крытыкамі[29][30]. Яна пабіла некалькі рэкордаў па зборах, стаўшы самым касавым фільмам усіх часоў у Паўночнай Амерыцы і ва ўсім свеце, абагнаўшы «Тытанік», які ўтрымліваў рэкорд на працягу 12 гадоў[31]. «Аватар» таксама стаў першым фільмам у гісторыі кінематографа, чые касавыя зборы перавысілі адзнаку ў 2 мільярды долараў[32]. Фільм быў намінаваны на «Оскар» у дзевяці катэгорыях, уключаючы «Найлепшы фільм» і «Найлепшая рэжысура»[33], і перамог у трох з іх: «Найлепшая аператарская праца», «Найлепшыя візуальныя эфекты» і «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка». DVD-рэліз фільма пабіў рэкорды продажаў, а Blu-ray-выданне стала адным з самых паспяховых у гісторыі. У 2015 годзе ці пазней выйдзе сіквел кінакарціны — «Аватар: Шлях вады». Адначасова здымаецца і трэцяя частка франшызы; таксама магчыма з’яўленне чацвёртага фільма[34].
|
|
«Аватар» быў намінаваны на прэмію «Оскар» у дзевяці катэгорыях, уключаючы «Найлепшы фільм» і «Найлепшую рэжысуру», але перамог толькі ў трох з іх: «Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка», «Найлепшая аператарская праца» і «Найлепшыя візуальныя эфекты»[33]. На 67-й цырымоніі «Залаты глобус» з чатырох намінацый «Аватар» перамог у дзвюх: «Найлепшы фільм-драма» і «Найлепшая рэжысёрская праца»[35]. Фільм стаў «Найлепшай карцінай» па меркаванні New York Film Critics Online[36] і «Самым арыгінальным, інавацыйным або крэатыўным фільмам» па версіі St. Louis Film Critics, дзе таксама выйграў у намінацыі «Найлепшыя візуальныя эфекты»[37]. «Аватар» быў намінаваны ў дзевяці катэгорыях на прэміі BAFTA і стаў пераможцам у дзвюх з іх: «Найлепшы прадакшн-дызайн» і «Найлепшыя спецэфекты»[38]. Фільм — уладальнік мноства іншых розных узнагарод і намінацый.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.