From Wikipedia, the free encyclopedia
Ава́дзі (яп.: 淡路島 Авадзі-сіма) — востраў у Японіі.
Авадзі | |
---|---|
яп. 淡路島 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 592,17 км² |
Найвышэйшы пункт | 606 м |
Насельніцтва | 157 000 чал. (2005) |
Шчыльнасць насельніцтва | 265,13 чал./км² |
Размяшчэнне | |
34°23′ пн. ш. 134°50′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Унутранае Японскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў Авадзі з’яўляецца найбуйнейшым востравам Унутранага Японскага мора і размешчаны паміж Осакскім залівам на ўсходзе і пралівам Кіі на поўдні. Плошча вострава складае 592 км². Адміністрацыйна ён уваходзіць у прэфектуру Хіёга і падзяляецца на 3 гарадскія акругі — Авадзі, Сумота і Мінаміявадзі. Самы буйны з іх — Сумота.
Авадзі злучаецца з востравам Хонсю на поўначы мостам Акасі-Кайкё, а з востравам Сікоку на поўдні — мостам Нарута. Чыгуначнае злучэнне як на востраве, так і з востравам, адсутнічае. Адзіны сродак руху — аўтатранспарт.
Асноўным заняткам жыхароў вострава з’яўляецца сельская гаспадарка.
З VII і па XIX стагоддзі ўключна востраў утвараў у Японіі асобную правінцыю Авадзі. Сама назва Авадзі азначае ў перакладзе Дарога да правінцыі Ава — з прычыны таго, што ў мінулым праз Авадзі праходзіў найкарацейшы шлях з Хансю на Сікоку, у былую правінцыю Ава, цяпер прэфектура Такусіма. У перыяд Эда, пачынаючы з 1615 года, на Авадзі кіравалі даймё (князі) Такусімы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.