From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура (АСАД) — кааліцыя дарфурскіх груповак, створаная для абароны цывільнага насельніцтва падчас Суданскага канфлікту 2023 года. Фракцыя заяўлена як нейтральная і міратворчая[1][2].
Аб’яднаныя сілы абароны Дарфура | |
---|---|
Лідары | Міні Мінаві |
Актыўная ў | Дарфур |
Удзел у канфліктах | Канфлікт у Судане (з 2023) |
Кааліцыя сфармавана 27 красавіка 2023 года. У яе склад увайшлі чатыры групоўкі: Рух за справядлівасць і роўнасць, Суданскі альянс, Збор сіл вызвалення Судана і адна фракцыя ВРС. Падчас Дарфурскай вайны дадзеныя арганізацыі выступалі супраць афіцыйнага Хартума, але ў 2020 годзе ў рамках Джубінскага пагаднення прыпынілі антыўрадавую дзейнасць[3].
Альянс узначаліў губернатар Дарфура і былы ўдзельнік паўстанцкага руху Міні Мінаві[1].
Кіраўніцтва АСАД заяўляла, што жадае выступіць пасярэднікам ва ўсталяванні міру паміж прыхільнікамі генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала[4][5]. У той жа час кааліцыя заклікала жыхароў Дарфура ўзяцца за зброю ў мэтах самаабароны[6]. Адначасна падраздзяленні АСАД займаліся суправаджэннем і дастаўкай гуманітарнай дапамогі ў рэгіён[7].
27 лістапада групоўкі АСАД дасягнулі пагаднення з баевікамі Абдэлазіза аль-Нура аб абароне грамадзянскага насельніцтва ў Эль-Фашыры ад нападаў САП[8].
16 лістапада Рух за справядлівасць і роўнасць і атрады ВРС Мінаві адмовіліся захоўваць далей нейтралітэт, афіцыйна падтрымаўшы войскі Бурхана. Паводле пункту гледжання груповак, САП імкнецца толькі «фрагментаваць і падзяліць краіну ў партнёрстве з замежнымі апалчэнцамі і наймітамі»[19][20]. Іншыя члены АСАД на наступны дзень паведамілі, што апынуліся заспетымі знянацку рашэннем партнёраў. Як заяўлена, астатнія члены кааліцыі «будуць працягваць працаваць разам, каб абараніць грамадзянскае насельніцтва і забяспечыць задавальненне асноўных патрэбаў народа Дарфура»[21].
Аб’яднаныя сілы крытыкавалі за некампетэнтнасць у забеспячэнні бяспекі грамадзянскага насельніцтва Дарфура[22]. У прыватнасці, яны абвінавачваліся ў несвоечасовым прыбыцці да местаў нападаў на мірных жыхароў[23]. У некаторых выпадках байцы фракцыі наогул не з’яўляліся. Па словах маёра Ахмеда Хусейна Мустафы, кіраўніка камітэта па сродках масавай інфармацыі кааліцыі, абмежаваныя магчымасці і слабая матэрыяльна-тэхнічная база не дазваляюць АСАД у поўнай меры арганізаваць абарону цывільных грамадзян[22].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.