Абілін (Тэхас)
горад у ЗША / From Wikipedia, the free encyclopedia
Абілін (англ.: Abilene) — горад у ЗША, размешчаны ў цэнтральнай частцы штата Тэхас на рацэ Элм-Крык (прыток ракі Бразас). Адміністрацыйны цэнтр графства Тэйлар. Насельніцтва 115,3 тыс. жыхароў (2004), з прыгарадамі — 130,0 тыс. (2004). Плошча горада — 286,5 км².
Горад
Абілін
Abilene
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тэрыторыя сучаснага Абіліна пачала ўпершыню асвойвацца белымі пасяленцамі ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у асноўным паляўнічымі на бізонаў і арміяй, якая заснавала форт Фантом-Хіл. У 1881 годзе быў створаны чыгуначны вузел Тэхаска-Ціхаакіянскай чыгункі, якая дала пачатак паселішчу (статус горада з 1882 г.), названаму ў гонар Абіліна ў штаце Канзас, тагачаснаму цэнтру жывёлагадоўлі. Пасля буму 1920—1930-х гг. горад пачаў эканамічна слабець, і толькі стварэнне базы ВПС ЗША ў 1953 годзе дапамагло спыніць заняпад горада.
Цэнтр важнага сельскагаспадарчага раёна і нафтаздабычы.