Абердзін
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Абердзін (значэнні).
Абердзі́н (англ.: Aberdeen [æbərˈdiːn], скотс: Aiberdeen, шатл. гэл.: Obar Dheathain [ˈopər ˈʝɛhɪn]) — галоўны марскі і рыбалавецкі порт, трэці па велічыні горад у паўночна-ўсходняй частцы Шатландыі, адміністрацыйны і культурны цэнтр вобласці Абердзін. Таксама ў горадзе размяшчаецца муніцыпальны савет вобласці Абердзіншыр. Колькасць насельніцтва паводле афіцыйнай ацэнкі складае 202.370 чалавек.
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
У XII—XIV стагоддзях Абердзін быў рэзідэнцыяй шатландскіх каралёў. Яго інакш называюць Гранітны горад, Шэры горад і Срэбны горад з залатымі пяскамі. Пасля выяўлення нафты ў Паўночным моры ў 70-х гадах XX стагоддзя горадзе далі мянушкі Нафтавая сталіца Еўропы і Энергетычная сталіца Еўропы.