From Wikipedia, the free encyclopedia
Абдэль Кадэр Бенсалах (араб. عبد القادر بن صالح; 24 лістапада 1941, Фелаусен , Французскі Алжыр — 22 верасня 2021) — алжырскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 9 красавіка да 19 снежня 2019 года выконваў абавязкі прэзідэнта Алжыра, старшыня Савета нацыі з 2 ліпеня 2002 года да 9 красавіка 2019 года.
Абдэль Кадэр Бенсалах | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. عبد القادر بن صالح | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Абдэль Азіз Бутэфліка | ||||||
Пераемнік | Абдэльмаджыд Тэбун | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Башыр Баумаза | ||||||
Пераемнік | Салах Гуджыл | ||||||
Нараджэнне |
24 лістапада 1941[1] |
||||||
Смерць |
22 верасня 2021[2] (79 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Веравызнанне | іслам (суніты) | ||||||
Партыя | Нацыянальнае дэмакратычнае аб’яднанне | ||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Прыналежнасць | Алжыр | ||||||
Род войскаў | Нацыянальна-вызваленчая армія Алжыра[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 24 лістапада 1941 года.
У сакавіку 2011 года ў якасці кіраўніка верхняй палаты парламента ўзначаліў камісію, мэтай якой было абвешчана ўзгадненне фармату рэформаў дзяржаўнай сістэмы з грамадзянскай супольнасцю. Камісія праводзіла сустрэчы з рознымі бачнымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі, аднак фінальнае заключэнне, падрыхтаванае ў ліпені, апублікавана не было[7].
Згодна з артыкулам 102 Канстытуцыі Алжыра кіраўніцтва краінай пасля адстаўкі прэзідэнта павінен ажыццяўляць старшыня Савета нацыі. Да гэтага заклікалі шэраг палітычных, дзяржаўных і ваенных дзеячаў падчас пратэстных акцый 2019 года[8].
Пасля адстаўкі прэзідэнта Бутэфлікі 2 красавіка 2019 года Бенсалах павінен быў стаць выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Алжыра, аднак, пасля пацверджання Канстытуцыйным саветам адстаўкі Бутэфлікі, парламент так і не змог сабрацца для зацвярджэння часовага прэзідэнта краіны[9][10]. Парламент зацвердзіў яго толькі 9 красавіка, прызначыўшы новыя прэзідэнцкія выбары на ліпень бягучага года[11].
Памёр 22 верасня 2021 года ў Алжыры[12].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.