From Wikipedia, the free encyclopedia
Абдул Ахад Маманд (нар. 1 студзеня 1959, правінцыя Газні) — касманаўт-даследчык касмічнага карабля «Саюз ТМ-6» («Саюз ТМ-5») і арбітальнай станцыі «Мір»; першы і пакуль адзіны касманаўт Рэспублікі Афганістан, капітан афганскіх ВПС. Герой Савецкага Саюза (1988).
Абдул Ахад Маманд | |
---|---|
пушту: عبدالاحد مومند | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | палкоўнік |
Дата нараджэння: | 1 студзеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння: | |
Узнагароды: |
Нарадзіўся ў пасёлку Сарда, правінцыі Газні ў Афганістане. Па нацыянальнасці — пуштун.
У 1976 годзе скончыў школу і паступіў у Кабульскі політэхнічны інстытут. У 1978 годзе быў прызваны ў войска і накіраваны ў СССР для атрымання ваеннай адукацыі. Вучыўся ў Краснадарскім і Кіеўскім ваенна-авіяцыйных вучылішчах. Па вяртанні служыў у ВПС Афганістана.
У 1987 годзе скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Ю. А. Гагарына. Пасля палёту ў космас скончыў таксама Акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя К. Я. Варашылава. Падчас правядзення адбору ў 1988 годзе меў званне капітан ВПС Афганістана.
У лістападзе 1987 удзельнічаў у адборы кандыдатаў для ажыццяўлення сумеснага савецка-афганскага касмічнага палёту. 12 снежня 1987 года быў названы адным з 8 кандыдатаў на палёт. У студзені 1988 года ў Маскве быў адабраны ў якасці дублёра асноўнага кандыдата. 26 лютага 1988 года прыступіў да падрыхтоўкі ў Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына. У красавіку 1988 года быў пераведзены ў асноўны экіпаж[1].
З 29 жніўня па 7 верасня 1988 у рамках савецкай касмічнай праграмы «Интеркосмос» і афганскай праграмы «Шамшад» здзейсніў касмічны палёт на караблі «Саюз ТМ-6» на савецкую арбітальную станцыю «Мір» (пасадка на караблі «Саюз ТМ-5») у якасці касманаўта-даследчыка разам з камандзірам карабля Уладзімірам Ляхавым і лекарам-касманаўтам Валерыем Паляковым[1]. На борт з сабой узяў нацыянальны сцяг і два экзэмпляры Карана[2].
31 жніўня была праведзена стыкоўка карабля «Саюз ТМ-6» са станцыяй «Мір», дзе ў гэты момант працаваў экіпаж ЭО-3 (Уладзімір Цітоў, Муса Манаров). Пасадка карабля «Саюз ТМ-5» з экіпажам у складзе Уладзіміра Ляхава і Маманда была запланаваная апоўначы з 5 на 6 верасня. Аднак з-за ўзніклых пасля аддзялення бытавога адсека праблем з датчыкамі арыентацыі і тармазным рухавіком касманаўтам прыйшлося праседзець у цесным спушчальным апараце больш за суткі. Дзякуючы Маманду была выпраўленая няштатная сітуацыя, звязаная з магчымасцю заўчаснага аддзялення агрэгатнага адсека карабля, якое зрабіла б немагчымым шчаснае вяртанне на зямлю спушчальнага апарата. У выніку пасадка была здзейсненая незадоўга да паўночы з 6 на 7 верасня. Працягласць палёту склала 8 сутак 20 гадзін 26 хвілін[1]. Да палёту Хелен Шармен быў самым маладым (па даце нараджэння) з тых хто зляталі ў космас.
Падчас экспедыцыі ў космас Маманд зрабіў дзясяткі фотаздымкаў Афганістана, што дазволіла стварыць першы Афганскі картаграфічны атлас.
Пасля палёту Маманд атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. Працаваў у Афганскім філіяле Інстытута касмічных даследаванняў РАН.
На працягу шасці месяцаў быў намеснікам міністра грамадзянскай авіяцыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан.
Да 1992 быў членам Народна-Дэмакратычнай партыі Афганістана.
У 1996 годзе ў момант захопу ўлады ў Афганістане маджахедамі Маманд знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў Індыі, расследуючы скаргі адносна карупцыі сярод персаналу афганскай авіякампаніі «Ariana Afghan Airlines». Баючыся за сваё жыццё, ён больш не мог вярнуцца ў Кабул. Характэрна, што яго дублёр, этнічны таджык Мухамед Дауран, у гэты ж час быў генералам і камандуючым ВПС ва ўзброеных сілах маджахедаў (затым у войсках Паўночнага альянсу).
У Героя Савецкага Саюза Маманда ўзнікалі думкі пераехаць жыць у Расію, аднак у Расійскай візе яму было адмоўлена. Для аднаўлення па архівах згубленага дыплома выпускніка Акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР імя К. Е. Варашылава Маманд звяртаўся ў расійскае пасольства, якое адмовіла яму ў гэтым.
У выніку, быў вымушаны бегчы ў Германію, дзе спачатку працаваў рабочым у друкарні. Пазней атрымаў грамадзянства ФРГ, жыве ў Штутгарце, дзе валодае маленькай фірмай[1]. Упершыню наведаў Аўганістан толькі праз 25 гадоў, разам з журналістамі BBC[3].
Акрамя роднай мовы пушту, Абдул Ахад Маманд свабодна размаўляе на рускай і нямецкай мовах.
Жанаты. Жонка Зульфара, дзве дачкі, адзін сын.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.