Абацтва Сен-Жэні (Шатамеян)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абацтва Сен-Жэні (фр.: Abbaye Saint-Genès) — бенедыктынскі кляштар размешчаны Шатамеяне, дэпартамент Шэр, Францыя. Царква абацтва, пабудаваная ў XI стагоддзі[1], уключана ў разрад гістарычных манументаў Францыі (monument historique) і адпаведна ахоўваецца дзяржавай.
Хуткія факты Сен-Жэні, Краіна ...
Кляштар | |
Сен-Жэні | |
---|---|
Abbaye Saint-Genès | |
46°33′43″ пн. ш. 2°12′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Францыя |
Дэпартамент | Шэр |
Канфесія | Каталіцызм |
Тып | Абацтва |
Дата заснавання | XI стагоддзе |
Статус | гістарычны манумент |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Трансэпт царквы Сен-Жэні павялічаны за кошт дадатковых апсід. Такі план даваў магчымасць адначасовага агляду ўсіх рэліквій і служыў фонам для алтара. У царкве атрымаў развіццё тып базілікальнага храма, у якім яшчэ няма кальцавога абходу хора і ён завяршаецца некалькімі абсідамі, сярод якіх цэнтральная выдавалася больш за ўсіх, такі ж план характэрны і для царквы Клюні II[1].