![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5a/Last_of_the_Tasmanians_Woodcut_2_and_3_-_Tasmanians.jpg/640px-Last_of_the_Tasmanians_Woodcut_2_and_3_-_Tasmanians.jpg&w=640&q=50)
Абарыгены Тасманіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Абарыгены Тасманіі (сучасная саманазва Palawah) — карэннае насельніцтва Тасманіі. Да пачатку брытанскай каланізацыі Аўстраліі яны складалі некалькі моўных і этнічных супольнасцей. У выніку генацыду, які адбыўся ў XIX ст., чыстакроўных тасманійцаў не захавалася. Практычна зніклі іх мовы. Аднак у Тасманіі засталіся тыя, хто мае змешанае паходжанне і працягваюць лічыць сябе карэннымі тасманійцамі. У 2001 г. налічвалася 15 773 такія асобы[1][2].
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Абарыгены Тасманіі (Palawah) | |
![]() | |
Малюнак 1870 г. | |
Агульная колькасць | каля 19 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Аўстралія |
Мова | палава |
Рэлігія | хрысціянства, анімізм, магія |
Блізкія этнічныя групы |
Закрыць
Згодна перапісу 2021 г., у Тасманіі пражывала 31 140 абарыгенаў[3], хаця трэба мець на ўвазе, што гэтая лічба ўключае таксама абарыгенаў Аўстраліі, а не толькі асабіста Тасманіі.